Свет1616

«Бальшыня беларусаў, якія тут жывуць і працуюць, маюць магчымасць вярнуцца». Літоўскія ўлады пракаментавалі беларускія пашпартныя праблемы

Улады Літвы не плануюць мяняць працэдуры выдачы беларусам пашпартоў іншаземца. Каб атрымаць гэты дакумент, спатрэбіцца абгрунтаваць, чаму грамадзянін не можа аформіць пашпарт на радзіме, сказалі тэлеканалу «Белсат» у Дэпартаменце міграцыі пры МУС Літвы.

Улады Літвы ведаюць пра новыя абмежаванні для беларусаў-эмігрантаў, ухваленыя Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта «Белсату» сказала дырэктарка Дэпартамента міграцыі пры МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайце. Яна запэўніла, што беларускія грамадзяне, як і раней, змогуць афармляць пашпарты іншаземца.

«Мы ведаем, што цяпер беларусы мусяць вяртацца ў Беларусь, каб працягнуць дакументы. Аднак бальшыня беларусаў, якія тут жывуць і працуюць, маюць магчымасць вярнуцца, і яны гэта вельмі часта робяць», — адзначыла Гудзінскайце.

Тым, хто не можа з’ездзіць у Беларусь па новы пашпарт, Літва выдае адмысловыя пашпарты для падарожжаў. Толькі трэба абгрунтаваць такую патрэбу:

«Мы асобна разглядаем кожны выпадак беларусаў, якія асцерагаюцца пераследу і не могуць ехаць у Беларусь. Калі сапраўды з аб’ектыўных прычын беларус не можа вярнуцца на радзіму, мы выдаём пашпарт іншаземца».

Кіраўніца Дэпартамента міграцыі падкрэсліла, што пашпарт іншаземца могуць аформіць уладальнікі часовага або сталага ДНЖ.

«Мы ў Літве маем усе працэдуры, і мы гатовыя да тых выпадкаў, як цяпер, калі людзям спатрэбяцца пашпарты для падарожжаў і яны не могуць атрымаць беларускі пашпарт, у іх будзе магчымасць аформіць пашпарт іншаземца ў Літве», — падсумавала Эвеліна Гудзінскайце.

Такі дакумент замяняе нацыянальны беларускі пашпарт у паездках па-за межы Літвы і прызнаецца амаль усімі краінамі, што прызнаюць пашпарт грамадзяніна Літвы. Беларус з літоўскім пашпартам іншаземца можа свабодна вандраваць па Шэнгенскай зоне цягам максімум 90 дзён на паўгода (бо адначасова мае ДНЖ у Літве). Аднак усё адно патрабуецца афармляць візы тых краін, куды грамадзянам Беларусі бязвізавы ўезд забаронены.

Афармленне пашпарта замежніка ў Літве будзе каштаваць 65 еўра. Цягам пяці дзён улады мусяць разгледзець заяву і пры станоўчым рашэнні выдаць дакумент цягам яшчэ 30 дзён. Паскоранай працэдуры за дадатковую аплату цяпер няма. Тэрмін дзеяння такога пашпарта не павінен перавышаць тэрміна дзеяння ДНЖ, пры гэтым будзе не меншы за 3 месяцы і не большы за 5 гадоў.

Каментары16

  • Кайлі Кабёнздоўг
    06.09.2023
    А лямант жа ўзнялі на пустым месцы!
    Большасць і сапраўды ёсць прыстасаванцы каўбасныя чалночнікі, для якіх што лукашэнка, што пуцін будзе ў Беларусі - да лямпачкі. І нам на іх павііна быць напляваць.
    Палітычным усё нармальна афармляюць - і плявалі сапраўдныя беларусы на гэтую гульню дыктатара з паперкамі. Паперкі-кветачкі скончыліся - далей справы па даросламу будуць вырашацца.
  • $+&_
    06.09.2023
    Спадарыня Эвеліна Гудзінскайце, а ці маеце вы ў Літве працэдуры, как высветліць загадзя, ці можа чалавек бяспечна паехаць дамоў і потым вярнуцца, акрамя як паспрабаваць і потым сесці за краты?
  • AnnenMayKantereit
    06.09.2023
    Ну а што не так? Ёсьць, праблема - ёсьць дакументы. Не адпавядае Вашым патрэбам, ёсьць Стразбург, разгледзець прмблему кожнае асобы, якая зьвярнулася. А сядзець на двух зэдліках і вешаць локшыну не ўдасцца. Кожны з расейскай мовай камунікацыі не мае ў бальшыні выпадкаў праблем зьездзіць на Радзіму.

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць