7 снежня ў Гродне падчас нясення службы ў ДТЗ на вуліцы Дзяржынскага загінуў інспектар батальёна дарожна‑патрульнай службы ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Як паведамілі ў прэс‑групе УДАІ, трагедыя адбылася прыкладна ў 23.20. Акалічнасці дарожна‑транспартнага здарэння высвятляюцца. Крымінальная справа пакуль не распачыналася.
Службовы «Опель», у якім знаходзіўся 29‑гадовы інспектар, пераляцеў праз бардзюр, урэзаўся ў дрэва і перакуліўся.
Ноччу быў адшуканы кіроўца «Сітраена», які, як мяркуецца, стварыў аварыйную сітуацыю. Цяпер яго дапытваюць дазнавальнікі.
У органах унутраных спраў загінулы служыў з 2002 года, у ДАІ — з 2004 года.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары