Машыніста цеплавоза Уладзіміра Ланкевіча ў красавіку 2021 года асудзілі да 3 гадоў калоніі за спробу блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам замыкання рэек. Следства і абвінавачанне лічыла, што гэта магло прывесці да цяжкіх наступстваў.
Ланкевіч, аднак, сцвярджаў, што ягоныя дзеянні (і дзеянні яго паплечнікаў) не маглі нашкодзіць звычайным людзям.
Прысуджаны тэрмін Ланкевіч адбываў у калоніі «Віцьба», перад тым 4,5 месяца знаходзіўся ў СІЗА.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Каментары