Грамадства44

Мінабароны расказала, чым займаюцца беларуска-расійскія навучальна-баявыя цэнтры

У Беларусі створаныя і функцыянуюць вучэбна-баявыя цэнтры сумеснай падрыхтоўкі спецыялістаў беларускай і расійскай армій па ўзаемадзеянні і прымяненні ўзбраення. У абаронным ведамстве вызначылі асноўныя напрамкі работы цэнтраў.

Фота: Adam Berry Getty Images
  • Падрыхтоўка асабовага складу да выканання вучэбна-баявых задач у рамках рэалізацыі праграм сумеснай падрыхтоўкі;
  • абмен досведам па пытаннях баявога прымянення ўзораў узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі;
  • навучанне практычным навыкам выкарыстання ўзораў узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі;
  • уніфікацыя баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі і Расіі.

У Мінабароны адзначылі, што штодзённая праца цэнтраў будзе праходзіць згодна з планам па сумеснай падрыхтоўцы і будзе адпавядаць рэгламенту.

Мерапрыемствы паўсядзённай дзейнасці, якія не ўваходзяць у план сумеснай падрыхтоўкі, будуць праводзіцца згодна з законамі Беларусі і Расіі.

Падрыхтоўка спецыялістаў у цэнтрах вядзецца па праграмах сумеснай падрыхтоўкі. Сюды ўваходзяць комплексныя заняткі, палявыя выхады, тактыка-страявыя заняткі, тактыка-спецыяльныя заняткі.

«Не радзей як адзін раз на год пад кіраўніцтвам аб'яднанага камандавання праводзяцца сумесныя трэніроўкі і тактыка-спецыяльныя вучэнні», — дадалі ў беларускім абаронным ведамстве.

Каментары4

  • Kotya
    18.07.2023
    Целовать российский сапог будут? 
  • 7788
    18.07.2023
    Пазорище, Тьфу...
  • Тарас
    18.07.2023
    Пускай тренируются, проще будет россиян разоружить и арестовать … если не планируют вместе с ними на химию после войны поехать отстраивать Украину по решению международного суда

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро28

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу7

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім27

Тэнісістаў на турніры ў Мадрыдзе выкошвае вірус. Там выступае і Арына Сабаленка

Чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе больш у шкло і бляшанкі14

Лукашэнка з чыноўнікамі адзначыў шампанскім дабудаваны кароўнік14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць