Культура66

Наколькі далёка можа пайсці чалавек, каб сябе захаваць, і як хутка мяняе чалавека ўлада

У «Плошчы Перамогі» Альгерда Бахарэвіча зусім нічога няма пра краму «Каравай» ці парк Горкага. Дзеянне адбываецца не ў наш час і ў незнаёмым месцы: лясная дарога, сярэднявечны горад, невядомая вайна. Такі паварот можа стаць даволі нечаканым, калі шукаеш кнігу, каб перанесціся ў родны горад і пазнаць сябе ў юнацтве. Але будзьце пэўнымі, вы пазнаеце і горад, і сябе, як піша Яніна Сасноўская. 

Альгерд Бахарэвіч

Салдат-вястун Лёкса ідзе па лясной дарозе. Войска разбітае, салдат нясе гэтую вестку ў горад. Але пакуль кароль і войска былі на вайне, у горадзе шмат што памянялася. Салдат, як выявілася, мусіць быць крайне асцярожным адносна сваіх слоў і дзеянняў: у краіне строга караюць за іншадумства. Якое расчараванне, калі перажыў жахі вайны, жывы вярнуўся да сям’і, але спакою няма і не будзе. А замест — ліпкі страх і ціск адкладзеных дзеянняў і рашэнняў да звону ў вушах. Праўда, у нашага салдата атрымалася вытаргаваць сабе палёгку.

Спачатку канец адклаўся зусім ненадоўга, на некалькі дзён, якія можна было дыхаць, жыць, проста глядзець у столь, але ні ў якім разе не думаць і не ўяўляць, што будзе далей.

Лёкса адмаўляў рэальнасць так апантана, што яму лёгка паверылі астатнія. А потым ён і сам амаль паверыў у сваю ж няпраўду. Праз збег акалічнасцяў вястун стаў не ахвярай, а творцам новага свету. Вось ён на прыёме ў палацы, вось ладзіць пераварот, а вось займаецца высокай дыпламатыяй. Перакрываючы ману маной, вястун спрабаваў пратрымацца як мага даўжэй. І ў яго амаль удалося: яго лёс па выніку быў не такі ўжо і жудасны. А якім ён быў для іншых, салдат і не задумваўся. Зрэшты, гэта была не яго вайна. Аўтар кажа словамі Лёксы: 

«…Няма нашай вайны. Не бывае. У простых людзей не бывае іхнай вайны». 

«Толькі рэвалюцыя», — ціха сказаў Эдгар.

«І інфармацыя…» — прашаптаў Лёкса».

Фота: выдавецтва «Вясна»

У канцы кнігі Бахарэвіч пакідае вестуна ў пункце «зэро» на той жа дарозе. Кола нібы замкнулася, але насамрэч не. Лёкса паказвае, наколькі далёка можа пайсці чалавек, каб сябе захаваць, і наколькі хутка мяняе чалавека ўлада.

Гэта думкі салдата на самым пачатку кнігі: «Праўду казаў Станя-пекар там, каля Чорнай Скалы. Калі ты, Лёкса, пасля гэтага жывы застанешся, адразу не радуйся, рана. Ты яшчэ сам сябе не пазнаеш… Ніколі больш не пазнаеш…» З наіўнага салдата Лёкса ператварыўся ў пачвару. Кожны яго выбар, кожнае рашэнне нібы проста дазваляла яму пазбегнуць кары асабіста для сябе, але і вяло ў прорву. Вястун нагадвае пра асабістую адказнасць, прымушае чытача згадаць уласныя дробныя грашкі і трошку папакутаваць, калі і ў таго ці той здаралася правальваць дэдлайны, маніць або проста рабіць выгляд, што яго ці яе хата далёка з краю. Лёкса хутка прымаў правілы і прыстасоўваўся да любых абставін і ўрэшце зноў стаў у шыхт, нібы і ён быў проста гледачом.

На фоне дэкарацый сярэднявечнага горада Бахарэвіч падымае вельмі сучасныя пытанні. Так можна адкінуць лішняе і пабачыць кантрасты. Напрыклад, як лёгка можна патрапіць у пастку фэйк ньюс і паверыць у тое, у што верыць хочацца, у нібыта дабро і справядлівасць. На прыкладзе грамадства без інтэрнэту чытач бачыць, як хутка мацнее і пашыраецца інфармацыйная бурбалка — гэтак жа, як і ў час сацыяльных сетак, калі нам падаецца, што большасць раздзяляе нашу праўду толькі таму, што слухаем толькі «сяброў». Плошча Перамогі знаходзіцца ў горадзе, дзе ўсіх жыхароў зрабіла хворымі вайна, дыктатура і «адзіна правільная» інфармацыя. І яшчэ вечна няўдалы ўрад.

«Плошча Перамогі» чытаецца на адным дыханні. Чытач становіцца адначасова і назіральнікам імклівай і непрадказальнай гісторыі, і нібы непасрэдным яе ўдзельнікам. Бачыць падзеі з пункту гледжання як прыгнечанага, так і дыктатара-авантурыста, чыя персанальная рэакцыя на непрадказальны набор акалічнасцяў вызначае хаду гісторыі. Калі чытаць электронную версію, то дакладна заменіць думскролінг. Тым больш што па выніку, амаль як у жыцці, даведваешся, як фальшывыя навіны прыводзяць да запрашэння ў краіну чужога войска.

У красавіку 2023 года ў пражскім выдавецтве «Vesna Books/Выдавецтва Вясна» «Плошча Перамогі» Альгерда Бахарэвіча выйшла ў папяровай версіі. Раней гэтая кніга, напісаная аўтарам вясной 2021 года, ужо выходзіла ў электроннай версіі.

Каментары6

  • Колька
    16.07.2023
    Писака
  • Читатель
    17.07.2023
    По-моему, это чушь собачья
  • Litaraturaznaviec
    17.07.2023
    mikola, Vy čytali knihu, pierš čym asudzić jaje? Ci vy prosta apublikavali paviarchoŭny kamientar u adčajnaj prośbie pryciahnuć uvahu, jak dziciatka? A kali kazać pra idyjotaŭ, čamu vy admaŭlajeciesia pisać pravilna j piśmienna biełaruskaju łacinkaju?

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць