Свет2424

РПЦ абвясціла пацыфізм ерассю, несумяшчальнай з праваслаўным вучэннем

Царкоўны суд Расейскай праваслаўнай царквы абвясціў пацыфізм ерассю. Пра гэта сказана ў матэрыялах справы царкоўнага суда аб пазбаўленні сану кастрамскога святара Іаана Бурдзіна, які выказваўся супраць агрэсіі Расеі супраць Украіны, гэта заўважыў «Белсат». 

Царкоўная служба ў галоўнай царкве Узброеных сілаў Расіі. 3 красавіка 2022 года.Фота: foto.patriarchia.ru

6 сакавіка 2022 года іерэй Іаан Бурдзін у казані сказаў, што моліцца за мір на ўкраінскай зямлі. Адзін з прысутных паведаміў пра гэта паліцыі. На святара склалі пратакол за дыскрэдытацыю Узброеных сілаў Расеі. Таксама яго абвінавацілі ў публікацыі на парафіяльным сайце, якая асуджае «спецыяльную ваенную аперацыю» ва Украіне, а таксама ў падпісанай ім заяве пра тое, што хрысціяне не могуць «заставацца ў баку, калі брат забівае брата, хрысціянін — хрысціяніна».

Суд прызнаў святара вінаватым і аштрафаваў на 35 000 расейскіх рублёў. Пасля гэтага ён таксама быў вымушаны пайсці за штат і пакінуць настаяцельства. Бурдзін паспрабаваў перайсці ў Балгарскую праваслаўную цэркву, але для гэтага яго мусілі адпусціць з РПЦ. Аднак 16 сакавіка 2023 года Бурдзіна забаранілі ў служэнні, а на 16 чэрвеня прызначылі царкоўны суд.

Пацыфізм радыкальна разыходзіцца з пазіцыяй РПЦ

У матэрыялах царкоўнага суда над Бурдзіным адзначаецца, што «ён спрабуе паўстаць у вобразе паслядоўнага пацыфіста, чужога палітычнай ангажаванасці, сцвярджаючы пры гэтым, што пацыфізм выцякае з вучэння Хрыста».

«Пацыфізм, якім святар Бурдзін спрабуе прыкрыцца ад абвінавачанняў у яго адрас, не сумяшчальны з сапраўдным вучэннем Праваслаўнай царквы, у прыватнасці выкладзеным у «Асновах сацыяльнай канцэпцыі». Пацыфізм у розныя эпохі царкоўнай гісторыі прысутнічаў у ерэтычных дактрынах», — гаворыцца ў матэрыялах суда.

Дый агулам, заяўляюць у РПЦ, пацыфізм Бурдзіна «ўяўны, аднабакова арыентаваны, за ім выразна бачная яго антырасейская палітычная пазіцыя, якая ў нашай краіне ўспрымаецца як непрымальная і, што важна падкрэсліць, якая радыкальна разыходзіцца з пазіцыяй Расейскай Праваслаўнай Царквы, яму, несумненна, вядомай».

Вінавацяць Бурдзіна і ў парушэнні мноства кананічных правілаў, якія датычаць тэмы падпарадкавання, у тым ліку «цару або князю».

Каментары24

  • Bhagawan
    11.06.2023
    Čas abjaŭlać "pravasłaŭnuju" carkvu jeraśsiu. Šalonych misić być bačna zdalok!
  • VKL
    11.06.2023
    нквд - "рпц" -  дэпартамент ФСБ, з "Томасам" ад сталіна да берыі  ...


    Менчукі хворыя на ардынскі (стакгольмскі)  сіндром   ? "8 чэрвеня 1933 г. сакратар ЦК КП(б)Б Мікалай Гікала і старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед атрымалі сакрэтны ліст з Нараўлянскага раёна. Непісьменная пісулька на беларускай мове, у якой мясцовыя кіраўнікі скардзіліся на страшэнны голад у сваім раёне: “На гэтых днях (2 чэрвеня) меў мейсца з рада вон выходзячы факт: гр. в. Ціхін (Акопскага сельсавету) Сікорская ноччу зарэзала свайго 9-гадовага дзіцяці. Частку ўнутранасцей пасьпела паесьці, назаўтра ўтопіла другога дзіцяці і памерла сама ад істошчэньня”. Такі жудасны факт прыводзілі нараўлянскія начальнікі і слёзна заканчвалі сваё пасланне: “Без сур’ёзнай дапамогі рэспубліканскага цэнтру абысціся не зможам”.

    "Такое ж бядотнае становішча было і ў суседнім Ельскім раёне, аб чым чэкісты рапартавалі ў Менск. У 200 сем’ях з 250 аднаасобных гаспадарак дзеці і дарослыя апухлі ад голаду, за два месяцы з-за схуднення памерла 20 чалавек. “Аднаасобнік хутара Рэдзька Калодзей Мікіта, каб не бачыць пакуты галоднай сям’і, запёр у хаце жонку і трох малалетніх дзяцей, забіў наглуха дзверы і вокны, пасля чаго сам некуды знік. Жонка і двое дзяцей Калодзея ўжо памерлі, аднаго малога выратавалі суседзі. У в.Меляшковічы ўдава Ціханава Ульяна з голаду кінула траіх дзяцей і сышла няведама куды”, – прыводзілі жудасныя прыклады чэкісты.
    На Гомельшчыну з Менска выехала спецыяльная камісія для праверкі фактаў. 21 чэрвеня Бюро ЦК КП(б)Б занесла ў пратакол: у Ельскім і Нараўлянскім раёнах мор закрануў да 60 працэнтаў насельніцтва. Людзі ядуць не толькі “ліпавае лісце, верас, мох і мякіну, а ў некаторых гаспадарках нават катоў, сабак і конскую падаль”. Сталічныя таварышы вымушаны былі прызнаць факт канібалізму: “У в. Акопы… жонка бедняка, пайшоўшага на працу ў горад, вярнулася дадому і знайшла свайго сына Валодзю мёртвым, адрэзала ногі дзіцяці і зварыла са шчаўем. Паела шчаўя сама і пакарміла другое дзіцянё. Назаўтра памерла сама і другое дзіцё”.
  • Ёсік
    11.06.2023
    Сьвятары, якія заклікаюць да вайны, а гэта амаль усе з РПЦ, яны не могуць браць набажэнствы і нешта казаць, тлумачыць паставе. Калі вы нешта верзеце аб абароне радзімы, на хвіліначку, дзе Украіна і дзе Расея. 24 лютага я бачыў у анлайне, як расейскія танкі ўваходзілі на тэрыторыю Украіны, праз беларускую мяжу таксама, а не наадварот - украінскія танкі на тэрыторыю Расеі. Канчаткова ўсьвядоміў, пайду перахрышчуся ў каталіцтва, ад пробашчаў я не чуў заклікаў зьнішчаць славян-суседзяў. Хай мне даруюць мае памерлыя хросныя, што на больш паўстагоддзевым тэрміне жыцьця збіраюся такое зрабіць.

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў20

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

Колькі ў Беларусі жыве ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць