Беларусы сталі больш траціць на авіябілеты і браніраванне гатэляў
Офіс даных «Белгазпрамбанка» падрыхтаваў новы інфармацыйны выпуск аб спажывецкіх перавагах кліентаў. У аглядзе прадстаўленая дынаміка паказчыкаў асобных галін эканомікі ў першым квартале 2023 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе Myfin.by.
— як змянілася структура выдаткаў кліентаў у першым квартале 2023 года;
— як насельніцтва праводзіць свой вольны час;
— як змяніўся попыт на сэрвісы дастаўкі прадуктаў.

Аналітыкі адзначаюць, што з канца 2022 года працягваецца рост сум транзакцый па куплі авіябілетаў і браніраванні гатэляў: на 13% і 50% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сярэдні чэк у даных катэгорыях павялічыўся на 10% і 22% адпаведна.

У студзені — сакавіку кліенты сталі больш актыўна наведваць кінатэатры, пры гэтым сярэдні чэк вырас на 40%.

Па даных Белгазпрамбанка, сума транзакцый у сферы будаўніцтва і рамонту паменшылася на 17,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, пры гэтым колькасць аперацый у cегменце засталася практычна без зменаў.
Расіян сярод замежных турыстаў у Беларусі — 96%
Беларускі турбізнэс сёлета не будзе ў стане задаволіць попыт на выязны турызм
Каментары