Лукашэнка расказаў пра затрыманне тэрарыста ў сумеснай аперацыі КДБ і ФСБ
Напярэдадні пасяджэння Вышэйшай дзяржрады ў Маскве Аляксандр Лукашэнка расказаў аб правядзенні сумеснай з Расіяй аперацыі па затрыманні тэрарыста. Падрабязнасці ён абяцаў пазней.
«Проста патокам з Украіны пайшла зброя ў Расію, праз Расію да нас. У нас з Украінай мяжа намёртва закрытая. Праз Бранскую, іншыя вобласці пайшла зброя. Мы скончылі сёння з А. В. Бортнікавым (дырэктар ФСБ — НН) аперацыю. Мы затрымалі гэтага тэрарыста, які пракраўся ў Беларусь, і праз РФ яго хацелі вывезці ў іншую краіну. Правялі аперацыю ФСБ, КДБ. Накрылі сетку», — расказаў Лукашэнка, не ўдаваючыся ў падрабязнасці.
Са сказанага няясна, пра якога тэрарыста вядзецца гаворка.
Каментары