Улада

У Мінску стартаваў праект «Энергетычны клуб»

Клуб паўстаў як сумесная ініцыятыва брусельскага «Офісу за дэмакратычную Беларусь», Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў у Вільні і Фонду развіцця прававых тэхналогій з Кіеву

Клуб паўстаў як сумесная ініцыятыва брусельскага «Офісу за дэмакратычную Беларусь», Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў у Вільні і Фонду развіцця прававых тэхналогій з Кіеву.

«Пытанні энергетычнай бяспекі Беларусі ці любой іншай дзяржавы не могуць вырашацца выключна на нацыянальным узроўні ці ў рэжыме «гульні з нулявой сумай».
Такая думка дамінавала падчас першага пасяджэння «Энергетычнага клубу» ў Мінску 29 кастрычніка 2009 г., тэма якога гучала як «Рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне энергетычнай бяспекі: выклікі і перспектывы для Беларусі».

Місія «Энергетычнага клубу» — стварэнне платформы для экспертнага дыялогу дзеля абмеркавання і падрыхтоўкі магчымых адказаў на найбольш актуальныя выклікі ў галіне развіцця энергетычнага сектару Беларусі, а таксама дыскутавання пытанняў энергетычнай бяспекі.

Першае пасяджэнне «Энергетычнага клубу» сабрала разам як незалежных экспертаў, так і прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў, спецыялістаў Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, аналітыкаў з Расіі і Украіны, дыпламатаў і журналістаў.

Удзельнікі вызначылі некалькі перспектыўных напрамкаў рэгіянальнага супрацоўніцтва, сярод іх — выпрацоўка «мераў даверу» па прадухіленні раптоўнага спынення паставак энерганосьбітаў,
абмен досведам і развіццё інфраструктуры для прыняцця мераў хуткага рэагавання ў выпадку спынення паставак, выпрацоўка сумеснага адказу на рэгіянальныя выклікі ў галіне энергетычнай бяспекі, такія як, напрыклад, будаўніцтва БТС-2.

Наступнае пасяджэнне «Энергетычнага клубу» запланавана на люты 2010.

Каментары

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус3

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай9

Нацбанк патлумачыў, навошта ўвялі патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг4

У «Дукорскім маёнтку» патлумачылі, чаму ў іхнім заасадзе не ўсе жывёлы выглядаюць прывабна

Сілавікі запусцілі чат-бот для даносаў. Цяпер бондаравец Юспа стаў частым госцем на міліцэйскіх гутарках3

На Мінскім моры адкрыюць «Порт» — новую зону адпачынку1

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць