Пра гэта Святлана Ціханоўская распавяла «Радыё Свабода». Паводле яе слоў, Сяргей трымаецца добра, адстойвае свае правы, абскарджвае незаконнае змяшчэнне ў ШІЗА. «Ён вельмі моцны чалавек», — сказала Ціханоўская.

Яна таксама распавяла, што Сяргей знаходзіцца ў адзіночнай камеры больш за два гады.
«Некалькі месяцаў запар ён быў у ШІЗА. У яго вельмі маленькая камера. Няма магчымасці атрымліваць нейкія перадачы, ёсць праблемы з пераводам грошай на асабісты рахунак, рэжым не дае такой магчымасці. Вельмі цяжка замаўляць кнігі, бо калі няма грошай на рахунку, то гэта амаль немагчыма зрабіць. Ён атрымлівае лісты ад дзяцей і ад маці, мабыць, яшчэ ад некалькіх чалавек. Лісты ад яго дзеці і маці атрымліваюць. У Сяргея садзіцца зрок, бо вельмі дрэннае асвятленне. Увогуле вельмі дрэнныя ўмовы, як і ва ўсіх палітвязняў», — сказала Святлана Ціханоўская.
Некаторыя лісты сямʼі Сяргей піша па-беларуску.
Таксама Ціханоўскі пракаментаваў чуткі пра сваю смерць: «Як рэкламшчыка, мяне такі піяр задавальняе», — сказаў Сяргей.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары