Грамадства

У Віцебску затрымалі журналіста Вячаслава Лазарава

Затрыманне адбылося ўвечары 9 лютага, два наступныя дні сваякі высвятлялі, дзе Вячаслаў Лазараў знаходзіцца і ў чым яго вінавацяць. Толькі раніцай 11 лютага стала вядома, што Вячаслава трымаюць у віцебскім ІЧУ, але сутнасць абвінавачання па-ранейшаму пад пытаннем, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

46-гадовага Вячаслава Лазарава затрымалі пасля ператрусу па месцы прапіскі. У яго забралі мабільныя тэлефоны і маленькую відэакамеру. Таксама ператрус сілавікі правялі па месцы прапіскі яго жонкі, там у выніку забралі ноўтбук і два тэлефоны.

Жонка паведаміла праваабаронцам, што ў пастанове на ператрус нібыта было напісана пра крымінальную справу, распачатую супраць Вячаслава.

У 2018 і ў 2019 гадах Вячаслава Лазарава двойчы каралі штрафамі паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП за «незаконны выраб прадукцыі СМІ». А ў 2020 годзе суд Кастрычніцкага раёна Віцебска скасаваў справу, распачатую ў дачыненні да яго паводле таго ж артыкула.

Падчас жнівеньскіх падзей 2020 года Лазарава таксама затрымлівалі, тады міліцыянты пратрымалі яго некалькі гадзін у ІЧУ і вызвалілі без складання пратакола.

Каментары

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі19

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы41

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі19

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць