Вайна

CNN: Расія скараціла інтэнсіўнасць артабстрэлаў, месцамі на 75%

Афіцыйныя асобы ў ЗША і Украіне заяўляюць, што выкарыстанне расійскай арміяй артылерыі ва Украіне зменшылася на 75%. Гэта з'яўляецца яшчэ адным паказчыкам паслаблення пазіцыі Масквы на полі бою, піша CNN.

Фота: Evgeniy Maloletka, AP

Амерыканскія і ўкраінскія афіцыйныя асобы паведамілі агенцтву CNN, што за 11 месяцаў вайны ва Украіне артылерыйскі агонь з расійскага боку рэзка скараціўся ў параўнанні з пачаткам канфлікту. У некаторых месцах выкарыстанне расійскай артылерыі знізілася аж на цэлых 75 працэнтаў. 

У ЗША і Украіне пакуль не маюць канкрэтнага альбо адназначнага тлумачэння падобнай з'явы. Расія можа проста нарміраваць артылерыйскія снарады праз недахоп запасаў, альбо гэта можа быць часткай больш шырокай пераацэнкі ваеннай тактыкі з-за паспяховых контрнаступаў украінскай арміі. 

Паводле ацэнак ЗША, колькасць выпушчаных Расіяй артылерыйскіх снарадаў знізілася ў сярэднім з 20 000 стрэлаў у дзень да прыкладна 5000 стрэлаў у дзень. Па ацэнках Украіны, гэты паказчык знізіўся з 60 000 да 20 000 у дзень. Але абедзве ацэнкі паказваюць на аналагічную тэндэнцыю зніжэння інтэнсіўнасці расійскіх артылерыйскіх абстрэлаў.

«У любым выпадку, гэта дзіўнае зніжэнне артылерыйскіх абстрэлаў з'яўляецца яшчэ адным сведчаннем усё большага паслаблення пазіцыі Расіі на полі бою амаль праз год пасля яе ваеннага ўварвання ва Украіну», — паведамілі CNN прадстаўнікі ЗША і Украіны.

Падобная з'ява таксама звязаная з узмацненнем вайсковай падтрымкі Украіны з боку яе заходніх саюзнікаў. ЗША, Францыя, Германія, Вялікабрытанія і Польшча нядаўна абвясцілі, што яны ўпершыню дадуць украінскім сілам баявыя бранявыя машыны, а Германія таксама пагадзілася перадаць Украіне яшчэ адзін зенітны ракетны комплекс Patriot, які дапаможа ёй абараніць сваю паветраную прастору.

Да нядаўняга часу пытанні магчымага дэфіцыту расійскага баявога арсеналу тычыліся толькі высокадакладных крылатых і балістычных ракет. Але па звестках афіцыйных асоб ЗША, рэзка зменшаная хуткастрэльнасць расійскай артылерыі можа таксама сведчыць пра тое, што зацяжныя і жорсткія баі аказалі значны негатыўны ўплыў на запасы звычайных узбраенняў Расіі.

Афіцыйныя асобы ЗША ў якасці прыкладу расійскага арсенальнага голаду таксама прыводзяць перадачу Іранам дронаў-камікадзэ, а таксама таемныя пастаўкі з Паўночнай Карэі артылерыйскіх боепрыпасаў і ракет, падчас якіх Паўночная Карэя спрабавала стварыць уражанне, быццам снарады ідуць не ў Расію, а ў краіны Блізкага Усходу ці Паўночнай Афрыкі. Пра тое, што Расія, на думку выведкі ЗША, знаходзіцца ў працэсе закупкі мільёнаў ракет і артылерыйскіх снарадаў у Паўночнай Карэі, яшчэ раней паведамлялі CNN і іншыя сусветныя СМІ.

 «Хоць Расія па-ранейшаму мае больш артылерыйскіх боепрыпасаў, чым Украіна, раннія ацэнкі ЗША значна пераацанілі іх колькасць і якасць, а таксама не пралічылі, наколькі добра ўкраінцы справяцца з ударамі па расійскіх лагістычных аб'ектах»,

— заявіў неназваны амерыканскі вайсковы прадстаўнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты21

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было19

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве5

У лабавым ДТЗ у Маладзечанскім раёне загінулі 25‑гадовая дзяўчына і яе 34‑гадовая пасажырка

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай12

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны3

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты21

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць