Грамадства11

Яшчэ адну сям'ю мінчукоў асудзілі за ўдзел у пратэстах

Мужа і жонку Сяргея і Маргарыту Кудрыцкіх судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што сям'ю абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс вяла суддзя Цэнтральнага раёна горада Мінска Вікторыя Шабуня.

Сяргей Кудрыцкі, які працаваў спецыялістам па продажах, быў затрыманы 24 чэрвеня 2022 года і змешчаны да суда пад варту, а вядучую спецыялістку аднаго з аддзелаў МТБанка Маргарыту адпусцілі пад вялікі заклад, бо на ўтрыманні сям’і знаходзіцца непаўналетняе дзіця.

Па матэрыялах абвінавачання, Сяргей і Маргарыта 30 жніўня 2020 года прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску. Яны выйшлі з бел-чырвона-белым сцягам і плакатам з тэкстам: «С…, выходзь ОТХЭППИБЕЗДИМ».

6 верасня, згодна з матэрыяламі абвінавачвання, Кудрыцкія прынялі ўдзел у акцыі паблізу стэлы. 

У судовым пасяджэнні Сяргей Кудрыцкі віну прызнаў. Суду паказаў, што 30 жніўня 2020 года быў сярод натоўпу пратэстоўцаў са сваёй жонкай Маргарытай.

Аднак у судзе стала вядома, што Сяргея затрымлівалі яшчэ і 9 чэрвеня 2020 года. Тады ў яго рэчах знайшлі нібыта пакецік з марыхуанай. Так у следства з’явіўся яшчэ адзін артыкул — 328, абвінавачанне па якім разглядалася адначасова.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 19 верасня пастанавіў: на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тры гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. А паводле ч. 1 арт. 328 прызнаць вінаватым у незаконных без мэты збыту набыцці і захоўванні наркатычных сродкаў, і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады. Па сукупнасці злачынстваў канчаткова прызначыць Сяргею пазбаўленне волі на два гады з утрыманнем у калоніі агульнага рэжыму.

Маргарыце суд прызначыў абмежаванне волі на тры гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Каментары1

  • Антон
    30.12.2022
    Памятаю 30 жніўня 2020... адной з самых папулярных крычалак была: "чтоб ты сдох!" (і частка людзей бэк-вакалам дадавала - "крыса!")

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА11

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах11

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой61

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

«Анёл» згарнуў лагер, але пошукі 72‑гадовай пенсіянеркі пад Крупкамі працягваюцца

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя3

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць