Свет

Швейцарскі мастак прыгожа падсвяціў аб'екты ў ваенным Кіеве ФОТЫ

Разам з невялікай камандай з чатырох чалавек і ўласным электрагенератарам сусветна вядомы мастак Гары Хафштэтэр на гэтыя Каляды працуе ва Украіне ў рамках светлавога арт-туру «Каляднае святло для Надзеі».

Гары Хафштэтэр працуе ва Украіне на працягу трох калядных вечароў — 23, 24 і 25 снежня з 16 да 22 гадзін.

На розных вядомых ва Украіне і ў свеце аб'ектах Кіева з'явіліся праекцыі з украінскімі дзяржаўнымі сімваламі, абстракцыямі на калядную тэматыку, вышыванкамі, сланечнікамі і многімі іншымі яркімі і жыццярадаснымі малюнкамі.

«Гэта вельмі сімвалічна, што ў часы, калі Расія спрабуе пазбавіць нас святла, мы сумесна з нашымі еўрапейскімі сябрамі гэта святло можам вярнуць. Хоць бы ў такім мастацкім вобразе», — сказаў міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка.

Праекцыі, якія з'яўляюцца на будынках у Кіеве, транслююцца ў жывым эфіры, таму іх можна бачыць у любым кутку Украіны і свету. Выявы асобных праекцый ствараюцца адразу падчас асвятлення на месцы ў выглядзе NFT і размяшчаюцца на платформе Opensea NFT. Атрыманыя ад продажу работ сродкі пойдуць на наступную акцыю мастака для падтрымкі Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было41

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве мужчына пачаў страляніну і ўзяў закладнікаў у супермаркеце9

Унучка Машэрава публічна павіншавала з днём нараджэння сваю маці. Здзівіла мова віншавання47

На віцебскай Ратушы паставілі скульптуру пажарніка ФОТЫ5

Украінцы падбілі ў Крыме тры расійскія караблі6

Парадокс, але прызнанне ЕГУ экстрэмісцкім развяжа яму рукі24

Арандатар: «Гаспадыня не аддае заставу 1120 — нібыта я «знішчыў» кватэру. Але гэта натуральны знос!»

ЗША ўпершыню за 10 гадоў правялі сакрэтныя перамовы з Кубай у Гаване

Два гандлёвыя судны былі абстраляныя пры спробе прайсці праз Армузскі праліў2

Лукашэнка: Якія б са мной перамовы ні вёў Захад, я цудоўна разумею, што не іх сукін сын28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было41

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць