Здарэнні11

У Столінскім раёне крадуць сабраныя журавіны

Два факты адбыліся на Століншчыне з розніцай у некалькі дзён. Падрабязнасці паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама.

У першым выпадку ў РАУС звярнуўся 52-гадовы жыхар раёна, які паведаміў, што збіраў журавіны ў балоцістай мясцовасці. Сабраўшы да абеду каля 30 кілаграмаў ягад, ён пакінуў іх у мяшку на ўскрайку лесу побач са сваім роварам, а сам адправіўся працягваць збор. Вярнуўшыся ўвечары, мужчына не знайшоў пакінутага мяшка і паведаміў пра гэта ў міліцыю.

Аператыўнікі хутка знайшлі выкрадальніка. Ім аказаўся 17-гадовы навучэнец адной з навучальных устаноў райцэнтра, які ў той дзень таксама адправіўся ў лес у ягады. Як хлопец растлумачыў, ён напярэдадні злоўжываў алкаголем, а таму замест збору ягад паўдня праспаў. Вяртацца дахаты без здабычы хлопцу не хацелася, таму, убачыўшы пакінуты без нагляду мех журавін, ён забраў яго сабе, пасля чаго за бясцэнак рэалізаваў скупшчыкам за 60 рублёў, а грошы патраціў на ўласныя патрэбы.

У другім выпадку ў міліцыю пра крадзеж паведаміў 27-гадовы жыхар раёна. Мужчына паскардзіўся, што захоўваў у гаспадарчай пабудове 165 кілаграмаў сабраных журавін, а тым часам праз сацсеткі падаў аб’яву аб іх продажы. Пакупнік, які адгукнуўся на аб'яву, агледзеў тавар, але яго нібыта не задаволіў запытаны кошт, таму ён з'ехаў. А на наступны дзень гаспадар выявіў, што з дзвярэй хлява сарваны замок, а ягады скрадзеныя.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што непрацуючы 24-гадовы жыхар раёна вырашыў падзарабіць на перапродажы хадавога ў гэты сезон тавару — журавін. Мужчына прыехаў паглядзець прапанаваны ў аб’яве тавар. Убачыўшы, што гаспадар захоўвае сабраны ўраджай у хляве, які знаходзіцца дастаткова далёка ад дома і наводшыбе, вырашыў не плаціць за яго, а вярнуцца ноччу і забраць бясплатна.

Супраць абодвух парушальнікаў заведзеныя крымінальныя справы за крадзеж.

Каментары1

  • Кастрычнік
    08.10.2022

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Што чуваць у Анатоля Фёдарава, якога разбіў інсульт на стрыме ў Пятрухіна?7

Лукашэнка загадаў вярнуць у абарот чарнобыльскія землі, «чаго б ні каштавала»35

Сасна ўпала проста перад аўтамабілем у Слуцкім раёне

Стаматолаг з Оршы распавяла, што спецслужбы прапанавалі ёй вярнуцца з ЗША ў Беларусь. Яна адказала28

Каб не плаціць 21 рубель штрафу, гамяльчук прадставіўся іменем сябра. І атрымаў крыміналку3

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Гадзіннічак цікае»6

Футбольны клуб у Нідэрландах душэўна правёў на пенсію прачку, што мыла футболкі гульцоў 27 гадоў1

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць