Так Андрус Ансіп пракаментаваў ініцыятыву уладаў Нарвы паставіць помнік расійскаму цару.
Прэм’ер‑міністр Эстоніі Андрус Ансіп сказаў, каментуючы запланаваную ўстаноўку ў Нарве помніка расійскаму цару Пятру І, што на яго думку, Пётр І быў душагубам і катам, таму нідзе ў Эстоніі не варта ставіць яму помнікі.
«Я з Тарту і ведаю, што ён быў катам, душагубам і акупантам, які дэпартаваў усё насельніцтва Тарту і знішчыў горад».
«Тое ж самае павінны адчуваць і нарвіцяне, бо гэты кіраўнік гэтак жа паступіў з іх горадам», — падкрэсліў Ансіп.
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары