Здарэнні

Падлетак памёр ва ўласным ложку, удыхнуўшы дэзадарант

Аб рэдкім трагічным выпадку гібелі 14-гадовага хлопчыка распавяла ў інтэрв'ю «Мінскай праўдзе» начальнік аддзела медыцынскіх судовых экспертыз Жодзінскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз Людміла Роўда. Дзе і калі адбыўся выпадак, не ўдакладняецца.

Па словах эксперткі, падлетка знайшлі мёртвым у яго ложку — ён проста не прачнуўся. Цела дзіцяці паступіла ў аддзел на экспертызу, спецыялістам давялося высвятляць прычыну смерці. 

— Бянтэжыла адна акалічнасць: аэразольны дэзадарант, заціснуты ў яго кулаку, — адзначыла яна.

Ускрыццё паказала, што непасрэднай прычынай смерці была механічная асфіксія, то-бок удушэнне: хлопчык ляжаў так, што яго рот і нос былі закрытыя падушкай.

Але пры дадатковым судова-хімічным даследаванні высветлілася, што ва ўнутраных органах і крыві падлетка былі рэчывы, якія ўваходзяць у склад аэразоляў. Дзіця вырашыла паспрабаваць «кайф» ад ўдыхання спрэю. Лічыцца, што гэта мае таксічны эфект. Хлопчык страціў прытомнасць, пры гэтым ляжаў тварам у падушку. Ад гэтага і наступіла смерць, — распавяла эксперт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Мы заклікаем ЗША не ціснуць на Літву наконт санкцый26

Маскве ўдалося прарваць марскую блакаду Кубы. Чаму Вашынгтон не перахапіў расійскі танкер?10

У Вільні каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю5

Губарэвіч спрабуе ўзяць Бабарыку на слабо: «Ёсць апасенні, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у КР?»21

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць