Грамадства88

Уначы чуліся шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем. Мінабароны: Адбылося ўзгаранне тэхнікі

Тэлеграм-канал «Беларускі гаюн» уначы паведаміў, што ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем, дзе базуюцца расійскія войскі, былі чуваць выбухі і відаць успышкі. Мінабароны заявіла, што адбылося ўзгаранне адной з адзінак тэхнікі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пачынаючы з 00:25 да 00:32 былі відаць мінімум 8 успышак.

Інфармацыю пацвердзілі чытачы гомельскага выдання «Флагшток»:

«З 00:25 па 00:32 былі чутныя выбухі, адчувалася [ударная] хваля, пару разоў праз суцэльную воблачнасць [былі бачныя] светлавыя пробліскі. Напрамак — Зябраўскі аэрадром».

У Зябраўцы ад зімы гэтага года базавалася расійская авіяцыя і ракетныя комплексы, якія выкарыстоўваліся для ўдараў па Украіне. Паведамлялася, што ў пачатку гэтага месяца ў тым раёне назіралі перавозку ракет для комплексаў С-300 або С-400.

Зябраўка знаходзіцца за 10 км ад Гомеля, за 50 км ад украінскай мяжы.

Раней Міністэрства абароны анансавала на 9—11 жніўня вучэнні сіл супрацьпаветранай абароны на тэрыторыі Беларусі.

Мінабароны раніцай пацвердзіла факт здарэння ў Зябраўцы.

«У сувязі з надыходзячымі ў Міністэрства абароны зваротамі аб успышках на ўчастку мясцовасці Зябраўка Гомельскай вобласці, паведамляем, што 10 жніўня каля 23 гадзін падчас кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасля праведзенай замены рухавіка адбылося яе ўзгаранне. Асабовым складам своечасова прынятыя меры па тушэнні. Пацярпелых няма».

 

Каментары8

  • Ура
    11.08.2022
    Хоць увесь аэрадром знiшчаны?:)
  • полк
    11.08.2022
    Зноў рашысты кураць
  • Каўнтдаўн
    11.08.2022
    Лунінец, Прудок, Мачулішчы...

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус3

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай9

Нацбанк патлумачыў, навошта ўвялі патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг4

У «Дукорскім маёнтку» патлумачылі, чаму ў іхнім заасадзе не ўсе жывёлы выглядаюць прывабна

Сілавікі запусцілі чат-бот для даносаў. Цяпер бондаравец Юспа стаў частым госцем на міліцэйскіх гутарках3

На Мінскім моры адкрыюць «Порт» — новую зону адпачынку1

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць