Грамадства

Сёння пачынаецца суд над Андрэем Кузнечыкам. Яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Сёння пачынаецца чарговы суд над журналістамі. У Магілёўскім абласным судзе адбудзеца закрыты працэс над фрылансерам Свабоды Андрэем Кузнечыкам. Яго абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-1 КК), яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Радыё Свабода.

Затрымалі Андрэя Кузнечыка 25 лістапада 2021 году, калі ён выйшаў увечары з кватэры пакатацца на ровары. Вярнуўся дадому ў суправаджэнні чатырох сілавікоў. У кватэры зладзілі ператрус, забралі аргтэхніку, запатрабавалі пароль ад тэлеграм-каналу Радыё Свабода.

Дзеці Андрэя і Алесі — васьмігадовая Яніна і двухгадовы Мацьвей — былі сведкамі затрымання таты.

Тройчы Кузнечыку давалі па 10 сутак. 23 снежня 2021 года стала вядома, што на Кузнечыка завялі крымінальную справу і перавялі яго ў СІЗА № 1 на Валадарскага.

За некалькі дзён да затрыманьня Андрэй расказаў свайму сябру, чаму ён застаўся ў Беларусі, нягледзячы на небяспеку. Гэтыя 5 тлумачэнняў ён папрасіў апублікаваць, калі затрыманьне ўсё ж адбудзецца.

«Я з 13 гадоў жыву беларушчынай, паступіў на філфак дзеля яе, жыў і працаваў з арыентацыяй на яе, цяпер мне за 40, але справа не ў тым, што позна пачынаць з нуля, справа ў тым, што я не хачу збочваць са сцежкі працы на карысьць беларушчыны.

У цяперашніх умовах мне здаецца меншай пакутай адбыць у вязніцы прыдуманы тэрмін, чым развітацца з радзімай на няпэўны (аж да скону) час (хоць тут я магу фатальна памыляцца ў тым, наколькі далёка могуць зайсці рэпрэсіі).

Я лічу, што дзеці, узгадаваўшыся ў небеларускім асяроддзі, стануць носьбітамі каштоўнасцяў гэтага асяроддзя, а Беларусь — адзінае месца на Зямлі, дзе гэтае асяроддзе мы маем, можам ствараць і разлічваць на яго.

Я бачу, што суседнія краіны ствараюць свой гістарычны міф на падмурку, часам адрозным і нават супярэчным беларускаму.

Я бачу, што перад суседнімі з Беларуссю краінамі стаяць выклікі, якія могуць запатрабаваць не меншай ахвярнасці, чым цяперашняя сітуацыя патрабуе ад беларусаў сёння».

Андрэю Кузьнечыку 43 гады, родам ён з Віцебска, вучыўся ў Ліцэі БДУ, потым скончыў філалягічны факультэт БДУ і аспірантуру. Працаваў стыльрэдактарам у «Комсомольской правде» в Беларуси», у «Нашай Ніве», фрылансерам на Радыё Свабода.

Андрэй Кузнечык — заўзяты раварыст, аматар-валанцёр OpenStreetMap. З 2007 году вёў свой пазіытыўны беларускамоўны блог, у якім прапагандаваў язду на ровары. У ім ён публікаваў сэрыю допісаў «Кароткі праваднік па мінскіх роварных стаянках» і «Кароткі праваднік па мінскіх веладарожках», даваў парады, прапаноўваў пісаць звароты мясцовым уладам наконт уладкавання роварнага руху. Андрэй стварыў падрабязную карту безбар’ерных роварных маршрутаў, а таксама сам пракладаў маршруты ў Google Maps.

Паштоўка, якую Андрэй даслаў з-за кратаў

У турме Андрэй пачаў складаць дзіцячыя вершы. Жонка Алеся дасылае яму чыстыя паштоўкі з забаўнымі малюнкамі, а на іх Андрэй у адказ піша Яніне і Мацвею павучальныя вершыкі.

25 траўня 2022 года стала вядома, што Андрэя Кузнечыка абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (частка 1 артыкула 361-1 КК). Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна». Яму пагражае да 7 год пазбаўлення волі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця4

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Усе навіны →
Усе навіны

Шары з кантрабандай з Беларусі даляцелі да Латвіі7

«Яго не існуе». У адміністрацыі Трампа пацвердзілі спыненне працы DOGE, якім кіраваў Маск2

Кіраўніца місіі дэмсіл: За Украіну загінула каля ста беларускіх добраахвотнікаў21

Літоўскія фуры праз мяжу ўсё яшчэ не едуць3

Грошы ў Беларусь вязуць фурамі. Як дальнабоі і не толькі напаўняюць краіну валютай17

Крупко расказаў пра планы па будаўніцтве дняпроўскіх каналаў, колькі гэта будзе каштаваць і ў чым галоўная праблема9

Гродзенскаму бізнэсмену, медыку па адукацыі, прысудзілі рэальны тэрмін за палітыку

Начальнік штаба «Хезбалы» забіты ў выніку ізраільскага ўдару па Бейруце

Кірыл Дзмітрыеў: хто гэты банкір, які стаў нечаканым пасланнікам Пуціна ў Вашынгтоне і суаўтарам мірнага плана Трампа12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця4

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць