Свет

Байдэн сказаў, што ЗША не дадуць Украіне ракеты, якія «могуць даляцець да Расіі». Цяпер усе думаюць, што ён меў на ўвазе

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сказаў, што ЗША не будуць пастаўляць Украіне ракетныя сістэмы, якімі можна будзе абстрэльваць Расію. Прытым сказаў спецыфічна, бо кінуў толькі кароткую рэпліку на гэтую тэму, вяртаючыся ў Белы дом пасля выхадных у штаце Дэлавер, ідучы да будынка ад верталёта. Таму, што меў на ўвазе, пакуль незразумела, піша «Бі-бі-сі».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Andrew Harnik 

«Мы не будзем пасылаць Украіне ракетныя сістэмы, якія могуць дастаць да Расіі», — сказаў прэзідэнт ЗША. Ён не сказаў, якія менавіта сістэмы ракетнай артылерыі ён меў на ўвазе, і таму многіх збянтэжыў. 

Бо большасць сістэм залпавага агню, тэарэтычна, могуць біць па тэрыторыі Расіі з прыгранічных з ёй раёнаў Украіны. Так, як і Расія, як увесь час паведамляюць украінскія памежнікі, абстрэльвае са сваёй тэрыторыі памежныя ўкраінскія вобласці.

Гаворка можа ісці пра рэактыўныя сістэмы залпавага агню (РСЗА) M142 HIMARS і M270 MLRS. Украіна даўно патрабуе даць ёй такую зброю. Некаторыя ракеты, якімі страляюць гэтыя сістэмы, маюць далёкасць у дзясяткі кіламетраў, а некаторыя — да 300. Магчыма, менавіта гэтыя апошнія і меў на ўвазе Байдэн.

Незадоўга да заявы Байдэна ў «Бі-бі-сі» з'явілася інфармацыя, што ўрад ЗША блізкі да станоўчага рашэння адносна пастаўкі комплексаў. Магчыма, сітуацыю хутка растлумачаць у Пентагоне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна4

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

У пад’ездзе дома ў «Мінск-Свеце» пачаліся «раскопкі». Жыхары не разумеюць, што гэта наогул такое4

«І ўсё ж такі ён існуе!» У сеціве «спалілі», як выглядае новы электрагармонік МАЗ, якую завод трымае ў сакрэце10

У Віцебску жанчына збіла сужыцеля да першай групы інваліднасці. Колькі далі?3

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна4

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць