Усяго патроху

Колькі сяброў вам насамрэч трэба?

Пандэмія, эміграцыя — беларусам у апошнія гады ўсё цяжэй падтрымліваць сяброўскія адносіны. А колькі такіх адносін увогуле трэба чалавеку?

Фота: pixabay.com

Наяўнасць сяброў — важны фактар дабрабыту чалавека. Супрацьлеглыя яму паняцці, адзінота і сацыяльная ізаляцыя, могуць быць звязаныя з павышанай рызыкай дэпрэсіі і трывожнасці ці з хваробамі накшталт інфаркту ці інсульту. Ёсць нават даныя, што адзінота можа быць такой жа шкоднай фізічнаму здароўю, як курэнне 15 цыгарэт у дзень.

Колькі ж сяброў дастаткова мець, каб не адчуць на сабе наступствы адзіноты? Калі ваша мэта — проста змякчыць дрэнны ўплыў адзіноты на здароўе, трэба мець у сваім жыцці як мінімум аднаго важнага чалавека. Гэта можа быць не толькі сябар, але, напрыклад, сваяк ці каханы, піша New York Times.

Але калі вам хочацца весці больш змястоўнае жыццё і адчуваць сябе звязаным з іншымі, то чым больш у вас будзе сяброў, тым лепш.

Самая вядомая тэорыя пра тое, колькі сяброў можа быць у чалавека, звязаная з брытанскім псіхолагам і антраполагам Робінам Данбарам. Ён падлічыў, што людзі могуць адначасова падтрымліваць толькі каля 150 сувязей (іншыя даследаванні даюць больш высокую лічбу), і гэтая лічба ўключае ў сябе магчымасць мець каля пяці блізкіх сяброў.

Іншыя даследаванні даюць падобныя лічбы. Напрыклад, па адных даных людзі, якія мелі шэсць сяброў і больш, адрозніваліся на працягу жыцця лепшым здароўем. Іншая праца, зробленая прафесаркай С’юзан Дэгз-Уайт з універсітэта паўночнага Ілінойса, сведчыць — жанчыны сярэдняга ўзросту, якія мелі трое сяброў ці больш, былі больш задаволеныя жыццём.

Тая самая Дэгз-Уайт нядаўна правяла яшчэ адно даследаванне, згодна з якім большасць людзей самі адчуваюць, колькі сяброў ім трэба. 55% з яе рэспандэнтаў палічылі, што лепш за ўсё мець 2-3 блізкіх сябра, а 31% выбраў варыянт у 4-6 сяброў.

І ўсё-ткі ніхто лепш за вас не адкажа, ці трэба вам мець больш сяброў. Проста задайце сабе пытанне: ці адчуваю я сябе адзінокім? Калі так, то трэба імкнуцца да больш цесных сувязей з іншымі людзьмі.

Вядома, што заводзіць новых сяброў у дарослым узросце цяжка, таму можна паспрабаваць аднавіць старыя сувязі. Вазьміце на сябе ініцыятыву і памятайце, што колькасць часу, праведзенага разам з будучым сябрам, таксама мае значэнне — чым даўжэй вы разам, тым якасней ваша сувязь.

Але не трэба траціць час на адносіны з людзьмі, якія здаюцца вам ненадзейнымі, занадта вас крытыкуюць ці яшчэ нейкім чынам прымушаюць адчуваць сябе некамфортна. Такое «сяброўства», наадварот, можа нашкодзіць здароўю.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

«Пазнаёміліся — і разам пачалі партызаніць». Беларускі расказалі, як падчас пратэстаў сустрэлі блізкіх людзей

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

Максімальныя 400 балаў набралі выпускнікі з Баранавічаў, Светлагорска і Ліды

«А дзе лёгка? Дзе лёгка, сябры?». Што ўбачыў расійскі блогер падчас трохдзённай паездкі ў Беларусь21

Чалавек, якога абвінавачвалі ў забойствах, займаўся з дзецьмі ў летніку ў Віцебскай вобласці7

Пашынян публічна назваў аднаго са сваіх апанентаў «прабеларускім алігархам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць