Здарэнні

Абясточаныя вёскі, пашкоджанне аўто, затрымка цягнікоў. МНС падвяло вынікі суботы

На 19 лютага ў Беларусі быў абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі праз моцны вецер. Непагадзь закранула Мінскую, Гродзенскую і Брэсцкую вобласці краіны. Наступствы падвяло МНС.

Фота: МНС

З-за моцнага ветру з парывамі да 27 м/с пацярпелі 33 населеныя пункты ў 7 раёнах Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Супрацоўнікі ведамства зафіксавалі 121 выпадак падзення дрэў. З-за іх, а таксама ў выніку падзення часткаў дахаў і агароджаў былі пашкоджаныя 16 аўто.

У Бабровічах Валожынскага раёна пашкоджаны пяць трактароў і адзін пагрузчык. У Ляхавіцкім раёне і Мастоўскім раёне з-за падзення дрэў на чыгуначныя рэйкі затрымка ў руху трох пасажырскіх цягнікоў склала ад 23 да 30 хвілін.

Пацярпелых няма.

Паводле «Белэнерга», на працягу сутак парушалася электразабеспячэнне 979 населеных пунктаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць