Афіцыйная статыстыка па COVID-19: за суткі выяўлена 711 заражаных
Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што за апошнія суткі ў краіне выяўлена 711 (-600) пацыентаў з COVID-19, ачунялі 985. Памерлі 15 чалавек.
З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 701 192 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 694 845 пацыентаў з COVID-19. Памерлі ўсяго 5609.
За мінулыя суткі выканана 16 446 тэстаў (усяго — 11 078 624).
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары