Грамадства

«Мы спрабавалі выстаяць падчас цунамі». Ягор Марціновіч перадаў пасланне з-за кратаў

Ужо 11 дзён нашаніўцы знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна ў невыносных умовах — без перадач, якія супрацоўнікі не аддаюць, без матрацаў і элементарных сродкаў гігіены. Учора іх не адпусцілі, а затрымалі адразу ў другі раз, па новым артыкуле. Сукамернікі, якія выйшлі на свабоду, умовы ў камерах апісваюць, як «стайня». Ягор Марціновіч перадаў пасланне на волю. 

«Мы спрабавалі выстаяць падчас цунамі, але ў нас не атрымалася, — кажа Ягор. — На жаль, прастора для дзейнасці незалежных СМІ скарацілася да памеру камеры на Акрэсціна ці Валадарцы. Ні я, ні, думаю, мае арыштаваныя калегі не шкадуем, што засталіся ў Беларусі і працавалі з Беларусі да апошняга. Праца нацыянальнага брэнда павінна працягвацца хоць з намі, хоць без нас, таму што «Наша Ніва» — гэта не Марціновіч, Скурко, Дынько і Раковіч (галоўны рэдактар выдання яшчэ не ведае, што бухгалтара 16 ліпеня вызвалілі — НН), а высокапрафесійная журналісцкая каманда і сотні тысяч чытачоў.

Як можна нам дапамагчы? Падпішыцеся на нашы старонкі ў сацыяльных сетках, падпішыцеся на наш тэлеграм-канал! Чытайце па-беларуску, рэпосціце па-беларуску, размаўляйце па-беларуску! І калі такіх людзей будзе не сотні тысяч, а мільёны, то ўсе мы вызвалімся нашмат раней. Люблю Беларусь!»

Ягор Марціновіч быў затрыманы 8 ліпеня, пры затрыманні збіты, у СК прыязджала хуткая дапамога, паколькі была траўма галавы. Разам з ім былі затрыманыя галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны бухгалтар Вольга Раковіч (яе 16 ліпеня вызвалілі). Як паведамлялі ў СК, усе яны праходзяць падазраванымі па ч.1 арт. 342 КК (падрыхтоўка ці арганізацыя дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак, або ўдзел у іх). За гэтыя 10 сутак, пакуль нашыя калегі сядзелі ў ізалятары, мера ўтрымання ім не абіралася, абвінавачванне не прад’яўлялася. 18 ліпеня Марціновіча, Скурко і Дынько затрымалі ў другі раз, ужо па новым артыкуле Крымінальнага кодэкса. На гэты раз — на трое сутак.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Усе навіны →
Усе навіны

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць