Грамадства

На Дзяржынскага затрымалі цэлую здымачную групу фільма? Што вядома на гэты момант

Пасля 18.00 чытачы «Нашай Нівы» пачалі паведамляць пра тое, што на Дзяржынскага, 11 прыпаркаваўся бус з амапаўцамі. Гэта ж пацвярджалася іншымі паведамленнямі пра тэрміновы выезд спецтранспарту ў бок Грушаўкі прыблізна ў той самы час.

Пазней стала вядома, што па гэтым адрасе нібыта адбылося затрыманне вялікай групы людзей, усіх іх даставілі ў Маскоўскае РУУС. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымалі здымачную групу фільма: некалькі чалавек паспелі адправіць паведамленні, што на пляцоўцы з’явілася міліцыя, пасля сувязь з усімі членамі групы знікла.

На здымку бачная праца здымачнай групы. Фота чытача.

Па даных тэлеграм-канала «Священный белавуд», сярод затрыманых — спецыяліст па асвятляльным абсталяванні Андрэй Аўсянікаў. 

Дзяжурны Маскоўскага РУУС коратка паведаміў «Нашай Ніве», што здымачная група затрымлівалася «іншым падраздзяленнем», падрабязнасцяў яны не маюць. Пры гэтым там жа паабяцалі, што ўсе затрыманыя сёння будуць адпушчаныя дадому.

Людзей ноччу сапраўды пачалі адпускаць. Тыя, хто выйшаў, ананімна распавялі, што міліцыянеры цікавіліся пра што здымаўся фільм, ці будзе ў ім бел-чырвона-белая сімволіка, хто фінансуе.

«Здымалася проста дыпломная праца маладога рэжысёра, меладрама «Рамонт кахання», а затрымалі амаль 20 чалавек, апытвалі, прасілі прадэманстраваць змест тэлефонаў. Апошнімі ў няволі заставаліся дакладна рэжысёр і аператар», — перадаў адзін з членаў каманды.

Будзе дапоўнена

Каментары

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Што чуваць у Анатоля Фёдарава, якога разбіў інсульт на стрыме ў Пятрухіна?7

Лукашэнка загадаў вярнуць у абарот чарнобыльскія землі, «чаго б ні каштавала»36

Сасна ўпала проста перад аўтамабілем у Слуцкім раёне

Стаматолаг з Оршы распавяла, што спецслужбы прапанавалі ёй вярнуцца з ЗША ў Беларусь. Яна адказала28

Каб не плаціць 21 рубель штрафу, гамяльчук прадставіўся іменем сябра. І атрымаў крыміналку3

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Гадзіннічак цікае»6

Футбольны клуб у Нідэрландах душэўна правёў на пенсію прачку, што мыла футболкі гульцоў 27 гадоў1

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць