Усяго патроху

Украінец пасяліўся ў Светлагорску і ладзіць анлайн-медытацыі, граючы на гуслях 

Шэсць гадоў таму Афанасій пераехаў жыць у Беларусь з Украіны. Мужчына закрыў бізнэс на радзіме з-за вайны, а потым пасяліўся ў краіне азёр і бульбы. Афанасій кардынальна змяніў род дзейнасці, працуе ў сферы фармацэўтыкі і грае на гуслях, праводзячы сеансы медытацыі. Гісторыяй яго сям'і дзеліцца Светлагорскае выданне «Ранак». 

Ва Украіне ў Афанасія быў свой сямейны бізнэс: піцэрыі і пункты фаст-фуду. Але з-за вайны ў краіне сваю справу прыйшлося закрыць.

— Хоць я ішоў да гэтага 15 гадоў, адукацыя ў мяне кухар-кандытар 4-га разраду і інжынер-тэхнолаг харчовых вытворчасцяў, таму было крыўдна.

Будучай жонцы Афанасія прапанавалі працу ў Беларусі. Гэта паспрыяла пераезду. Калі першы раз апынуўся ў Менску, Афанасій адчуў сябе як дома.

— У жонкі былі тыя ж адчуванні. Мінск прыняў нас ветліва. Потым у кампаніі, дзе працуе жонка, прапанавалі зрабіць праекты і прадставіць свае ідэі біялагічна актыўных дабавак. Адным з умоў было тое, што чалавека з каманды-пераможцы возьмуць на працу ў гэты холдынг.

Праект мужа і жонкі стаў найлепшым, і Афанасію прапанавалі пасаду ў офісе. Але са з'яўленнем у сям'і дзіцяці муж і жонка вырашылі пераехаць у правінцыю.

— Мы зразумелі, што сталічны рытм жыцця нам не падыходзіць. На адзін праезд ад дома да працы сыходзіла паўтары гадзіны.

Муж і жонка прыехалі ў Светлагорск.

— Самі мы выраслі ў маленькіх, спакойных раёнах, таму жыццё ў Светлагорску нагадвае моманты з дзяцінства.

Зараз Афанасій завочна вучыцца на ведычнага псіхолага ва ўкраінскай ВНУ.

— Гэта вышэйшая духоўная навучальная ўстанова, я даўно хацеў развівацца ў гэтым кірунку і, магчыма, пасля заканчэння акадэміі буду займацца прыватнай псіхалагічнай практыкай.

У родзе, кажа Афанасій, у яго былі духоўнікі, знахары і зёлкі.

— З бабуляй мы разам збіралі травы для лячэбных настоек, яна любіла рабіць расклады на картах. Мне заўсёды гэта было цікава.

Цяпер Афанасій праводзіць анлайн-медытацыі, з дапамогай гусляў дапамагае расслабіцца людзям па той бок экрана.

— Калі я пачынаю граць, то і сам расслабляюся. А жонцы з сынам дастаткова некалькі хвілін маёй ігры, яны маментальна засынаюць. Раней гусляры пад гэты інструмент не проста быліны адбівалі, але яшчэ, як прынята цяпер казаць, праводзілі сеанс гукатэрапіі.

Вучачыся граць на гуслях, Афанасій адразу вызначыў, што гэта будзе не народная музыка, а медытатыўная.

— Магчыма, з часам з'явіцца нешта народнае, нават з тэкстамі. А пакуль прыемна дапамагаць людзям: расслабляючыся, яны змагаюцца з хваробамі.

Афанасій ведае, што зрабіў правільны выбар, вяртацца ў бізнэс, звязаны з грамадскім харчаваннем, ён больш не хоча, хоць гатаваць для родных любіць.

— Перамены — гэта заўсёды выдатна. Ёсць такі выраз: «Зло, запрэжанае ў фурманку дабра». Нават калі ў жыцці здараецца нешта негатыўнае, падумай, для чаго гэта з табой здарылася і што можа даць у будучыні. Магчыма, потым будзе больш плюсаў, проста цяпер ты іх не бачыш.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай2

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Хто гэтыя людзі, якія масава расхвальваюць Лукашэнку ў каментарах? На гэтым тыдні яны масава павалілі ў Threads18

Вядомы лагатып цяпер будзе належаць сяброўцы Віктара Лукашэнкі4

Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ацаніў пацяпленне адносін з Мінскам2

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі24

«Проста хочуць быць Масквой. Бессэнсоўна, непрадуктыўна, неабгрунтавана». Мінчукі спрачаюцца наконт будаўніцтва кальцавой лініі метро16

На Камароўцы прадаецца саджанец за 350 рублёў. Што з яго можа вырасці?3

На дне палескага Князь-возера адшукалі замак «Венецыя» — капрыз Радзівіла10

Візіт Карла III у ЗША скончыўся. Трамп назваў яго найвялікшым каралём і адмяніў пошліны на шатландскі віскі3

УСУ чацвёрты раз атакавалі Туапсэ, гарыць марскі тэрмінал5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай2

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць