Справу аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і перашкодзе працы ЦВК» накіравалі ў суд
Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да пяці асоб, абвінавачаных у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт.13, ч.2 арт.293, ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэкса.
У ведамстве ўдакладнілі, пра што вядзецца размова:
— падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады, а таксама навучанні і асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках;
— адзін з затрыманых абвінавачваецца ў перашкодзе працы ЦВЦ групай асоб паводле папярэдняй змовы з ужываннем пагрозы па ч.2 ст.191.
«Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў Генпракуратуры прыйшлі да высновы пра абгрунтаванасць абвінавачання, дастатковасць сабраных доказаў, поўным і аб’ектыўным даследаванні абставін злачынстваў», — адзначаецца ў паведамленні.
Прозвішчы ў паведамленні не называюцца.
Каментары