Грамадства

Чатыры ўдзельнікі вераснёвай акцыі ў Гродне атрымалі ад 3 да 3,5 гадоў хіміі

10 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна завяршыўся судовы працэс у дачыненні да пяці гродзенцаў, якіх вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту шостага верасня: па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), паведамляюць праваабаронцы.

На прысудзе прысутнічалі чатыры абвінавачаныя, паколькі пяты — Аляксандр Якубоўскі — падчас судовага разгляду знік і быў абвешчаны ў вышук.

Пракурор патрабавала пазбавіць абвінавачаных волі тэрмінамі ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі. Але суддзя Ганна Лявусік прызначыла больш мяккае пакаранне — абмежаванне волі («хімія»). Яна прысудзіла наступныя тэрміны «хіміі»:

  • Надзеі Сцепанцовай — тры з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу,
  • яе сястры Жанне Захаркевіч — тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу,
  • братам Юрыю і Уладзіміру Седзянеўскім — таксама па тры гады аналагічнага пакарання.

Усе абвінавачаныя віны не прызналі, прысуд лічаць незаконным і плануюць яго абскарджваць. Да апеляцыі яны застаюцца на волі пад падпіскай аб нявыездзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа1

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV6

Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе

У Расіі супрацоўніцы бара, што зрабіла «кальян на кулічы», далі рэальны тэрмін — тры гады20

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа1

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць