Здароўе

Як вярнуцца да фізічных нагрузак пасля кавіду

Часам складана і рызыкоўна вяртацца да звыклых вам фізічных нагрузак. Вось некалькі парад ад навукоўцаў, як лепш да гэтага падысці.

Фота Depositphotos.com

У некаторых людзей назіраюцца посткавідныя ўскладненні, якія робяць фізічныя практыкаванні больш рызыкоўнымі. А многія пацыенты з кавідам маюць яго сімптомы на працягу некалькіх тыдняў або нават месяцаў, што ўскладняе нават невялікую фізічную актыўнасць. Таму перш за ўсё навукоўцы раяць паступова павялічваць нагрузку пад назіраннем доктара, піша The Wall Street Journal.

Па меркаванні Дэвіда Салмана, доктара і навуковага супрацоўніка Імперскага каледжа Лондана, людзі могуць адчуваць сябе добра, але ёсць верагоднасць, што фізічная нагрузка прывядзе да рэцыдыву. Аднак фізічная актыўнасць, безумоўна, неабходная, таму варта дасягнуць правільнага балансу.

Дэвід Салман з’яўляецца адным з аўтараў артыкула, апублікаванага ў Брытанскім медыцынскім часопісе (The BMJ), які змяшчае рэкамендацыі па аднаўленні фізічнай актыўнасці пасля кавіду. Салман не рэкамендуе вяртацца да практыкаванняў да таго часу, пакуль як мінімум на працягу сямі дзён не будзе заўважна сімптомаў кавіду. Толькі тады можна вяртацца да мінімальных нагрузак. Пры гэтым варта ўлічваць папярэдні ўзровень актыўнасці і не перагружаць арганізм.

Эксперт падзяляе ступені фізічнай нагрузкі на 4 фазы. Гэта індывідуальная ацэнка фізічнага напружання па шкале ад 6 да 20 ад адсутнасці напружання ўвогуле (6) да максімальнай стомленасці (20). Варта даваць арганізму нагрузку ў межах адной фазы на працягу не менш за сем дзён і толькі пасля пераходзіць да наступнай фазы.

Першая фаза ўключае ў сябе нізкаінтэнсіўную актыўнасць, напрыклад, практыкаванні на гібкасць або на дыхальную сістэму. Наступная фаза можа ўключаць лёгкую ёгу або прагулкі. Можна пачынаць з 10-15 хвілін штодня і павялічваць працягласць.

Пасля гэтых двух этапаў можна перайсці да больш інтэнсіўных нагрузак. Напрыклад, на працягу 5 хвілін займацца хуткай хадзьбой, бегам, плаваннем ці яздой на ровары, а пасля даць арганізму 5-хвілінны адпачынак. Вы не павінны адчуваць, што практыкаванні для вас цяжкія. Іх варта выконваць у тым тэмпе, калі вы ўсё яшчэ можаце падтрымліваць размову. Паступова можна дадаваць усё больш інтэрвалаў.

Чацвёртая фаза ўключае ў сябе яшчэ больш складаныя практыкаванні, але з умеранай інтэнсіўнасцю. Напрыклад, больш хуткі бег або практыкаванні з вагой цела. Пасля завяршэння гэтай фазы можна вяртацца да свайго звыклага ўзроўню актыўнасці, які быў у вас да кавіду.

Такі паступовы пераход можа падацца вельмі марудным, асабліва тым людзям, якія да кавіду былі вельмі актыўнымі. Аднак дактары пераконваюць, што менавіта паступовая нагрузка пойдзе на карысць арганізму пасля хваробы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць