Усяго патроху

Лэдзі Газе вярнулі скрадзеных сабак. Яна гатова была заплаціць $500 тысяч

Амерыканскай актрысе і спявачцы Лэдзі Газе вярнулі двух сабак Коджы і Густава, выкрадзеных у памочніка артысткі. Пра гэта ў Twitter паведаміў паліцэйскі дэпартамент Лос-Анджэлеса.

tmz.com

«Абодва сабакі Лэдзі Гагі былі перададзеныя ў мясцовы паліцэйскі ўчастак і шчасліва ўз'ядналіся з яе прадстаўнікамі», — гаворыцца ў паведамленні.

Французскіх бульдогаў вярнула жанчына, якая знайшла гадаванцаў. У выданні падкрэслілі, што жывёлы не пацярпелі, піша РБК.

Пра тое, што Коджы і Густаў зніклі, Лэдзі Гага паведаміла напярэдадні ў сваім Instagram. У пасце яна паабяцала заплаціць $500 тысяч за бяспечнае вяртанне гадаванцаў.

Сабакі былі выкрадзеныя, калі іх выгульваў памочнік Гагі Раян Фішэр. Зламыснікі стрэлілі яму ў грудзі і забралі сабак. Яшчэ адзін французскі бульдог паспеў збегчы. Яго выявілі побач з Фішэрам, які пазней быў шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА26

Полацкі малочны камбінат прадалі «Савушкаваму прадукту»9

Вызваленыя палітвязні недалічыліся грошай ад «Байсола» — у фондзе патлумачылі, як падзялілі сабранае на зборы34

У Беларусі пачалі выпускаць новыя 7‑месныя мінівэны. Што гэта за машыны і колькі яны каштуюць?5

Дзмітрый Баскаў пашырае бізнэс пад брэндам Lepshy15

У Падмаскоўі на сметніку знайшлі цела забітага немаўляці са шматлікімі ранамі2

«Ну што, як справы?» Ноўтбук загаварыў з мінчуком, калі той ляжаў на канапе4

Пуцін хоча перакрыць Германіі кран з казахстанскай нафтай8

Пуцін вярнуў Акадэміі ФСБ імя Дзяржынскага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць