Грамадства

У мінскай электрычцы прайшла аблава на пенсіянерак з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Затрымалі да 14 чалавек

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, раніцай 26 лютага на чыгуначных станцыях «Мінск-Паўночны», «Масюкоўшчына» і «Ждановічы» людзі ў цывільным адзенні затрымлівалі і абшуквалі пенсіянерак.

Сёння ў 10.45 у момант выхаду з электрычкі на станцыі «Мінск-Паўночны» была затрыманая група пенсіянераў. Затрымлівалі людзі ў цывільным. Пенсіянеры ў электрычцы чыталі беларускія кнігі — гэта была акцыя ў падтрымку беларускай мовы. Затрыманых даставілі ў Заводскае і Партызанскае РУУС.

Праваабаронцам удалося высветліць імёны некаторых затрыманых: Наталля Іванісава (1946), Святлана Лазебнікава (1961), Ірына Новік (1961), Галіна Гулянкова, Наталля Агейчык (1960), Алена Васільева (1955), Аксана Каратава (1954), Таццяна Шыманская (1961), магчыма, таксама Раіса Алецкая, Іна Жаковіч, Алена Засценчык, Любоў Кучынская, Алена Лебядзінская, Вера Паршак.

У спісе затрыманых сёння ад «Вясны» ёсць 75-гадовая Наталля Леанідаўна. Яе спынілі на станцыі Ждановічы, пасадзілі ў мікрааўтобус, адтуль адвезлі ў РУУС, а потым і ў суд Заводскага раёна Мінска.

Яе аштрафавалі па артыкуле 23.34 КаАП на 25 базавых (725 рублёў) і адпусцілі дадому.

У судзе жанчына сказала, што ў той электрычцы не ехала, у акцыі не ўдзельнічала, вярталася з дому за горадам, дзе жыве.

Літаратура беларускіх пісьменнікаў у яе сумцы была.

— Там было насенне на расаду і кнігі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: Ніл Гілевіч, Васіль Вітка, Артур Вольскі. Супрацоўнік у РУУС сказаў, што ўсё гэта — апазіцыйная літаратура. Спытаў, чаму я цікаўлюся ёй. Я сказала, што жыву ў Беларусі — чаму я не магу ёй цікавіцца? — распавяла яна Tut.by.

Са слоў жанчыны, у пратаколе запісана, што пенсіянеры былі ў бел-чырвона-белай вопратцы, крычалі «Жыве Беларусь» і бралі ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было5

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус у Варшаве некалькі дзён пільнаваў злодзея, які скраў яго навушнікі. І ўрэшце вярнуў сваё — у касцёле4

Сям’і Маргарыты Ляўчук адмовілі ў крэдыце на жыллё ў Кіеве з-за таго, што яна беларуска35

Лукашэнка задаўся пытаннем: Павінен быць Нацыянальны гістарычны музей ці Нацыянальны музей24

Лукашэнка пра Трампа: Што ён за чатыры гады зробіць? Нічога10

«Гэта быў прытон». Муж і жонка ўзялі «забітую кватэру», уклалі ў яе 35 тысяч і цяпер жывуць бясплатна1

Экс-гулец зборнай Беларусі пра першую жанчыну-трэнера ў Германіі: Як яна будзе заходзіць у мужчынскую распранальню? Пастаянна грукацца?7

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

Замаразкі да мінус чатырох уначы і люты холад удзень, як для другой паловы красавіка. Сумны прагноз надвор'я на вялікія выходныя1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было5

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць