Свет

Светлагорскія рабочыя трапілі ў бальніцу пасля змены на заводзе. Завод абвяргае інфармацыю аб атручэнні хлорам

Пасля змены на заводзе двое рабочых падраднай арганізацыі апынуліся ў бальніцы. Па словах жонкі аднаго з іх, мужчыны маглі атруціцца хлорам. Міліцыя праводзіць праверку, піша «Ранак».

— У суботу (16 студзеня — заўв. рэд) муж прыйшоў з працы і ў яго пачалася ваніты, стаў задыхацца, — распавядае жонка пацярпелага. — Я выклікала «хуткую». Медыкі аказалі першую дапамогу і забралі мужа ў бальніцу. Пра тое, што здарылася, я паведаміла яго кіраўніцтву (у падрадную арганізацыю — заўв. рэд.). Напарнік мужа звярнуўся па дапамогу да медыкаў на наступны дзень, калі яму стала горш. Пасля гэтага нам тэлефанавалі майстар, начальства, выказвалі занепакоенасць. Як развіваліся падзеі на самім заводзе, не ведаю. Але пасля змены мужа там павінна была працаваць наступная змена ад іх арганізацыі.

Па словах жанчыны, брыгада з чатырох чалавек, у якой быў і яе муж, займалася рамонтам у варачным цэху ААТ «Светлагорскі ЦКК» на працягу тыдня, змена — восем гадзін.

— З-за марозу памяшканне не адкрывалі, — працягвае жанчына. — Ён пасля працы ў гэтым неправетраным цэху пакашліваў. Падчас суботняй змены муж адчуў моцны пах хлору ў цэху, паведаміў майстру. Там сталі нешта рабіць, прагучала фраза «перавышэнне хлору». Брыгада працавала ў рэспіратарах, якія абараняюць хіба што ад пылу. Такой абароны, як у рабочых ЦКК, у іх не было.

Цяпер, кажа жанчына, муж адчувае сябе здавальняюча. Аб шпіталізаваных з прыкметамі атручвання мужчынах медыкі паведамілі ў РАУС. З пацярпелымі меў зносіны міліцыянер.

У сваю чаргу Светлагорскі ЦКК абвяргае інфармацыю аб атручэнні людзей хлорам.

«Адміністрацыя ААТ «Светлагорскі ЦКК» паведамляе, што размешчаная ў інтэрнэце 19 студзеня інфармацыя аб атручэнні работнікаў падраднай арганізацыі хлорам падчас рамонтных работ на заводзе беленай цэлюлозы з'яўляецца недакладнай. Элементарны хлор у вытворчасці беленай цэлюлозы па метадзе ECF не выкарыстоўваецца і не ўтвараецца», — гаворыцца ў паведамленні.

Вытворчасць беленай цэлюлозы працавала ў выхадныя дні і працягвае працаваць у штатным рэжыме, заявілі на заводзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду13

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

У Гаазе памёр заснавальнік руандыйскага «Радыё тысячы пагоркаў»7

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі16

МЗС Украіны: Беларусь робіцца саўдзельніцай расійскага ядзернага шантажу2

Беларусь увайшла ў спіс краін свету з самай нізкай нараджальнасцю8

Блогер Улад Бумага выйграў суд за брэнд і ашчадзіў грошы1

На Блізкім Усходзе ёсць краіна, якая ад блакады Армузскага праліва толькі выйграла6

У Ваўкавыску прадавачка мяккіх цацак заявіла ў міліцыю пра крадзеж. Злодзей аказаўся нечаканы3

Севярынец і Дашкевіч атрымалі ордэны Пагоні БНР4

Беларускі ВУП упершыню сёлета перавысіў узровень мінулага года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду13

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць