Спорт1919

Крыўдна. За крок ад паўфіналу

Беларусь – Расія – 3:4.

Зусім крышачку не хапіла зборнай Беларусі, каб выйсці ў паўфінал сусветнага першынства па хакеі.
Шмат хто думаў, што для леташніх чэмпіёнаў расіян матч з беларусамі стане лёгкай прагулкай. Дзе там! Нашы, як і абяцаў Андрэй Мезін, далі сапраўдны бой.

Бел‑чырвона‑белыя беларусы імкнуліся не саступаць суперніку ні на міліметры пляцоўкі. Толькі поўная самааддача магла прынесці вынік, і нашы не шкадавалі сябе.

Многія адзначалі, што шанцы ў беларусаў могуць з’явіцца толькі ў тым выпадку, калі не прапусцім у першым перыядзе. І гэта атрымалася.

Затое ў перыядзе другім усё закруцілася. Спачатку наш капітан Канстанцін Кальцоў лік адкрыў. Прошкін адыграўся. Антоненка змоў вывеў наперад беларусаў. Намаганнямі Ацюшова і Фралова супернікі, здавалася б, пераламалі ход паядынку. Аднак на апошняй хвіліне перыяду Руслан Салей змог скарыстаць большасць.

Карвалольна‑валідольны адрэзак матчу атрымаўся, калі карыстацца лексікай каментатара Навіцкага.

Склалася ўражанне, што толькі тады расіяне зразумелі, што ўсё вельмі сур’ёзна, і ў іх могуць узнікнуць вялікія праблемы. У такія моманты звычайна на авансцэну выходзяць вялікія гульцы. І ў нашых супернікаў такі знайшоўся — Ілля Кавальчук.

Менавіта ён у сярэдзіне трэцяга перыяду закінуў апошннюю шайбу ў гульні — 3:4.

Нашы мелі некалькі някепскіх шанцаў, каб зноў лік зраўняць, але не пашанцавала. Хэнлан абдымаў пасля гульні сваіх хлопцаў, яны цалкам аддаліся барацьбе.

Зміцер Панкавец

У паўфінале зборная Расіі згуляе з ЗША, што выйграла свой чвэрцьфінал у Фінляндыі - 3:2.

***

Зборная Беларусі на шляху да чвэрцьфіналу прайграла Канадзе (1:6), выйграла ў Славакіі (2:1, буліты), Венгрыі (3:1), Нарвегіі (3:2, овертайм), Фінляндыі (2:1, буліты), прайграла Чэхіі (0:3).

Падапечныя Глена Хэнлана паўтарылі поспех 2006 г., калі таксама выйшлі ў плэй-оф.

А ў пятніцу вызначыцца гаспадар чэмпіянату свету па хакеі 2014 г. Пасля таго, як Венгрыя вылецела з эліты, нашыя шанцы на правядзенне першынства рэзка выраслі. Нашыя супернікі - Латвія і Украіна.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў13

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў13

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць