Улада

Журналісты НН другі год запар перамагаюць на конкурсе «Свабоднае слова»

Журы Беларускай асацыяцыі журналістаў прааналізавала больш за паўсотні журналісцкіх ад 25 аўтараў беларускіх СМІ і назвала найлепшых за 2008 год.

Журы творчага конкурсу ГА «БАЖ» «Вольнае слова» прааналізавала больш за паўсотні журналісцкіх матэрыялаў ад 25 аўтараў беларускіх СМІ і назвала найлепшых за 2008 год.

У намінацыі «Найлепшая аналітычная публікацыя» перамагла рэцэнзія «Камедыя выраджэння» Аляксандра Фядуты на купалаўскую пастаноўку Мікалая Пінігіна «Пінская шляхта» па аднайменным творы В. Дуніна‑Марцінкевіча.

«У «Пінскай шляхце« Пінігін паставіў дыягназ», — піша сп. Фядута.

«Высакародныя рыцары пазвадзіліся да паўп’яных мужыкоў, якія бяруцца за грудкі пры найменшым падазрэньні ў непавазе да сваёй пэрсоны. Вера зьвялася: гандляры ня толькі аселі ў храмах, але і пачалі дыктаваць сьвятарам зьмест казанняў. Нават паэзія зьвялася: на зьмену геніяльнаму «Пану Тадэвушу« прыйшло ўбогае «Вялікае Княства«, якое загадана прызнаваць за паэтычны шэдэўр пад страхам быць абвінавачаным у супрацоўніцтве з расейскімі і нацыянальнымі спэцслужбамі. Трагедыя Адраджэньня пераўтварылася ў Камэдыю Выраджэньня з усімі наступствамі, якія выцякаюць для выраджанага народу. Трагічнымі наступствамі», — ставіць свой дыягназ сп. Фядута.

У намінацыі «Найлепшая публікацыя літаратурна‑мастацкага жанру ў журналістыцы» першае месца ўзяў нарыс «Аднагодак БНР» журналіста Сямёна Печанко.

Герой нарысу Уладзімір Лялькоў распавядае пра свой шматпакутны лёс. Ён сын праведніка свету, «вораг народу», у вайну ён быў дырэктарам гімназіі ў Мар’інай Горцы, за што адседзеў у Інце амаль дзесяць гадоў.

Сярод іншых пераможцаў сёлетняга конкурсу — Глеб Лабадзенка з «Камсамолкі», Руслан Гарбачоў з «Інтэкс-прэсу» (Баранавічы), Вольга Пруднікава з «Народнай волі».

Прыемна, што аўтары НН сярод пераможцаў — другі год запар. За 2007 год Віталь Тарас быў прызнаны аўтарам найлепшае аналітычнае публікацыі, Сямён Печанко — літаратурна-мастацкае, а Зміцер Панкавец — найлепшым дэбютантам.

Прэмія «Вольнае слова» — своеасаблівая Пулітцэрская прэмія беларускай незалежнай журналістыкі.

АГ; Паводле сайту БАЖ

Каментары

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць