Выбары-202011

На Гомельшчыне затрымалі двух назіральнікаў. Аднаго завезлі ў ізалятар

У вёсцы Браніслаў Жыткавіцкага раёну міліцыя затрымала і завезла ў ізалятар часовага ўтрыманьня назіральніка Яўгена Шчура. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка і пацьвердзіла жонка затрыманага.

Тым часам у Гомелі затрыманы назіральнік Уладзімер Няпомняшчых, паведамілі ягоныя паплечнікі «Свабодзе». Абставіны затрыманьня пакуль невядомыя.

4 і 5 жніўня Яўген Шчур назіраў на выбарчым участку ў вёсцы. «4 жніўня ўсё прайшло нармальна. 5 жніўня дырэктарка мясцовай школы-саду, дзе разьмешчаны ўчастак, адмовілася дапусьціць яго назіраць за выбарчым працэсам, хоць там не было іншых назіральнікаў. Яна загадала пакінуць памяшканьне школы, а потым выклікала міліцыю», — паведаміла жонка затрыманага Кацярына Бондар.

Па выніку на назіральніка склалі пратакол паводле артыкулу за дробнае хуліганства (17.1 КаАП). Ён цяпер у ізалятары часовага ўтрыманьня, заўтра мае адбыцца суд.

Абставінаў «дробнага хуліганства» жонка Яўгена Шчура ня ведае. «Ён ня п’е, ня курыць, паводзіць сябе ветліва і карэктна, я зь ім размаўляла, калі яго затрымлівалі, у яго быў спакойны голас», — дадала Кацярына Бондар.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю28

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве затрымалі брата палітвязня Чавусава

У Заслаўі чалавек сотнямі разводзіць у кватэры пацукоў. Суседзі стогнуць і скардзяцца2

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі9

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы2

У Беларусь даставілі буйную партыю боепрыпасаў5

Жонка Чарлі Кірка публічна прабачыла забойцу яе мужа. Трамп з ёй не пагадзіўся5

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА12

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю28

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць