У Нью-Ёрку запаленчы сіндром, які можа быць звязаны з каранавірусам, выявілі ў 15 дзяцей
У шпіталях Нью-Ёрка знаходзяцца сама меней 15 дзяцей з загадкавай хваробай, якая можа быць звязаная з каранавірусам, піша NBC News.
У дзяцей ва ўзросце ад 2 да 15 гадоў праявіліся сімптомы хваробы Кавасакі і сіндрому таксічнага шоку, якія паражаюць сэрца і крывяносныя сасуды.
У часткі дзяцей пацвердзілі каранавірус. Некаторыя з іх далі адмоўны вынік, хоць яны кантактавалі з заражанымі сваякамі.
У дзяцей назіраецца падвышаная тэмпература цела і запаленні па ўсім целе. Некаторыя з іх былі дастаўлены ў рэанімацыю.
-
Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Бо яго няма ні ў кога
-
«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў
-
Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь
Каментары