Здарэнні55

БНТУ пераводзіцца на індывідуальную праграму навучання з прычыны каранавіруса

Фота Надзеі Бужан

«ВНУ, у якой выявілі выпадак каранавіруса, пераводзіцца на індывідуальную праграму навучання. Гэта БНТУ», — сказаў сёння журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, піша БелТА.

Паводле яго слоў, маладога чалавека, выклікалі на абследаванне ў 33-ю паліклініку Мінска. На момант агляду скаргаў у студэнта не было.

«Але медыцынскіх работнікаў збянтэжыла невялікая тэмпература, 37,3 градуса, пачырваненне ў горле. Ён быў дастаўлены ў інфекцыйную бальніцу, дзе былі ўзятыя мазкі і пацверджана наяўнасць сямейства каранавірусаў. Зараз мы ўдакладняем, наколькі гэта эпідэміялагічны штам», — праінфармаваў Уладзімір Каранік.

Чытайце яшчэ: Адбываецца масавая ізаляцыя студэнтаў і выкладчыкаў БНТУ, якія камунікавалі з хворым на каранавірус

Каранавірус прыйшоў і ў Беларусь: прывёз студэнт з Ірана. Ён і яго атачэнне ізаляваныя ў інфекцыёнцы

Іранскі студэнт, які захварэў на каранавірус, вучыцца ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. 

Сёння ўначы медыкі пачалі ізаляваць студэнтаў і выкладчыкаў, якія ўваходзілі ў яго кола кантактаў. 

«Пазванілі а пятай раніцы, сказалі, што праз гадзіну мяне забярэ хуткая, — сказаў «Нашай Ніве» выкладчык БНТУ. — Завезлі ў шпіталь ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У боксах размешчаны па некалькі чалавек, медыкі заходзяць са сродкамі абароны ўсімі. На нашым паверсе каля двух дзясяткаў чалавек. Кажуць, што і ўся студэнцкая група ізалявана. Колькі тут трэба быць, пакуль невядома, кажуць пра два тыдні». 

Ва ўніверсітэце інфармацыю пакуль не каментуюць. 

Медыкі працуюць у інтэрнатах Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ўсе былі на роўных». Былы польскі мытнік з Баброўнікаў расказаў пра ўдзел у кантрабандзе цыгарэт з Беларусі6

«Правал, думаю. Капец». Севярынец расказаў, як Мілінкевіч скарыў вяскоўцаў ды лесавікоў на самай мяжы з Расіяй5

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч33

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць