Свет88

Венгрыя нацыяналізуе клінікі ЭКА: рост насельніцтва — пытанне «стратэгічнай важнасці»

У рамках кампаніі за павышэнне нараджальнасці ўрад Венгрыі часова нацыяналізаваў некалькі клінік, якія спецыялізуюцца на экстракарпаральным апладненні.

Урад Венгрыі ўкладзе мільённыя сумы ў пашырэнне гэтых клінік, паведамляюць вугорскія СМІ. Дэмаграфічная праблема стала прыярытэтам. 

«Калі мы хочам, каб нараджалася больш венгерскіх дзяцей, а не імігрантаў, адзінае выйсце — гэта як мага больш выдаткоўваць на падтрымку сям'і», — заявіў Віктар Орбан, кіраўнік урада краіны. Лідар нацыянал-кансерватараў застаецца ва ўладзе ўжо трэці тэрмін запар.

Венгрыя належыць да тых краін Еўропы, дзе дэмаграфічны спад пачаўся яшчэ на заранку 80-х, у адрозненне ад Беларусі, дзе ён рэгіструецца ад 1993 года. Ранейшыя захады не змянілі гэтай тэндэнцыі.

Урад Орбана вызваліў ад падаткаў маці сямей, у якіх больш за чацвёра дзяцей, а таксама стварыў сістэму суперільготнага крэдытавання для сямей з дзецьмі.

Але нацыяналізацыя амаль усіх клінік ЭКА — гэта крок беспрэцэдэнтны.

У дэкрэце аб гэтай меры гаворыцца, што клінікі падлягаюць неадкладнай нацыяналізацыі дзеля «выканання дзейнасці, якая мае стратэгічна важны для нацыі характар». З 1 лютага ўсе працэдуры ЭКА будуць цалкам пакрывацца са сродкаў фонду сацабароны — прычым без абмежавання колькасці разоў.

Іншыя краіны Цэнтральнай Еўропы таксама ўвялі захады з мэтай спыніць адплыў людзей і павялічыць нараджальнасць. Так, эканамічныя поспехі Польшчы дазволілі польскаму ўраду значна павысіць сацыяльныя выплаты. Цяпер кожная польская сям'я атрымлівае 130 даляраў штомесячнай дапамогі для кожнага дзіцяці да 18 гадоў жыцця, такая ж сума ідзе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Акрамя таго, $75 выплачваюцца кожнаму школьніку штогод напярэдадні 1 верасня, а маладыя людзі плацяць 0% падаходнага падатку да 26 гадоў.

Да таго, і Польшча, і Венгрыя актыўна намагаюцца перацягваць да сябе на жыхарства людзей сваёй нацыянальнасці з дыяспары.

Насельніцтва Беларусі таксама скарацілася прыкладна на мільён чалавек за апошнія 25 гадоў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў87

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро32

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў87

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць