Майкл Блумберг заявіў пра гатоўнасць выдаткаваць мільярд даляраў, каб Трампа не пераабралі на другі тэрмін
Амерыканскі мільярдэр, былы мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг, які абвясціў пра уступленне ў прэзідэнцкую гонку, гатовы выдаткаваць на выбарчую кампанію мільярд даляраў, піша The New York Times.
Блумберг заявіў, што, калі яго не вылучаць кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі, ён падтрымае іншых палітыкаў, якія будуць змагацца супраць цяперашняга прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Блумберг, які яшчэ не з'яўляецца кандыдатам у прэзідэнты, ужо выдаткаваў на палітычную рэкламу прыкладна 200 мільёнаў даляраў.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары