Свет88

Украінскі дэпутат, які апекаваўся беларусамі-добраахвотнікамі, трыумфальна пераабраўся ў Раду

Ігар Гузь, дэпутат ад Валыні (справа), і беларус-добраахвотнік.

Партыя прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага трыумфуе: яна забірае абсалютную большасць дэпутацкіх месцаў і зможа сфарміраваць урад без кааліцыі і без патрэбы абапірацца на «самавысуванцаў» — незалежных кандыдатаў.

У мажарытарных акругах кандыдаты ад «Слугі народу» выйграюць 128 з 199 месцаў, а ўсяго прэзідэнцкая партыя атрымае 251 з 424 мандатаў.

Паводле партыйных спісаў абіраецца 225 дэпутатаў, яшчэ 199 праз мажарытарную сістэму. 26 дэпутацкіх месцаў застаюцца вакантныя: гэта акругі акупаваных Крыма і ўсходняга Данбаса.

А яшчэ праходзіць у парламент з вядомых у Беларусі людзей?

На Валыні перамагае Ігар Гузь, які апекаваўся беларусамі-добраахвотнікамі з тактычнай групы «Беларусь» і атрада «Пагоня». Гузь, паводле папярэдніх вынікаў, набірае 59% галасоў. Гэта трыумфальны вынік — адзін з самых высокіх вынікаў па ўсёй Украіне. Гузь пачынаў палітычную кар'еру з нацыяналістачнай моладзевай суполкі «Нацыянальны альянс», а ў 2014 годзе абраўся ў парламент ад Народнага Фронту Арсеня Яцанюка. Сёлета ён ішоў у Вярхоўную Раду як самавылучэнец. Ва ўмовах, калі ў парламенце прысутнасць нацыяналістаў будзе мінімальная, Гузь можа стаць голасам правых сіл у Радзе. Ягоная папулярнасць у акрузе тлумачыцца карпатлівай працай з выбарцамі. Гузь шмат рабіў на нізавым узроўні для гарадоў і вёсак і за сваю кадэнцыю аб'ехаў усе населеныя пункты акругі.

У Кіеве спрабаваў абрацца ў Раду былы пасол Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны. Ён ідзе 4-м з 30 кандыдатаў, а набірае каля 12% галасоў. Ва ўсіх акругах Кіева перамагаюць кандыдаты ад «Слугі народу».

12% набірае ў іншай акрузе Кіева і вядомы ўкраінскі журналіст Сяргей Лешчанка. Гэта 3-е месца ў акрузе. У мінулую Раду ён абраўся па спісе Блока Пятра Парашэнкі, але з часам стаў яго зацятым крытыкам і гэтым разам балатаваўся як незалежны кандыдат. Іншы журналіст, Мустафа Наем, у Раду гэтым разам не ішоў.

Пакінуць дэпутацкія крэслы колішні кіраўнік «Правага сектара» Дмытро Яраш і камандзір «Азова» Андрэй Білецкі. Яны балатаваліся па спісе «Свабоды», які набірае 2,3% галасоў і не адольвае 5-працэнтавы бар'ер. Ад «Свабоды» пакуль праходзіць толькі адзін дэпутат-мажарытарнік.

Наступныя выбары, якія па графіку маюць прайсці ў 2024 годзе, маюць адбыцца цалкам па партыйных спісах. Гэтага даўно дабівалася грамадзянская супольнасць Украіны, каб пазбыцца бізнэсоўцаў-мажарытарнікаў, якія мелі празмерны ўплыў на ўкраінскую палітыку.

У выбарчым спісе «Еўрапейскай салідарнасці» ў Раду праходзяць два лідары крымскіх татар — народа, які не прыняў анексіі Крыма Расіяй і захоўвае вернасць Украіне. Гэта Мустафа Джэмілеў і Ахтэм Чыйгоз.

«Слуга народа» займае цэнтрысцкія пазіцыі на ўкраінскай палітычнай сцэне. Дзве найбольш праеўрапейскія і пранацыянальныя сілы — гэта «Еўрапейская салідарнасць» і «Голас».

* * *

Удакладненне. У ранейшай версіі артыкула тактычная група памылкова была названая «Пагоня», а атрад не ўзгадваўся.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць