Меркаванні1717

Што зменіцца ва Украіне пры прэзідэнце Зяленскім

Піша Максім Маханькоў.

У нас у Беларусі тут сталі баяцца і маляваць нейкі апакаліпсіс ва Украіне праз іхнія прэзідэнцкія выбары. На мой погляд, абсалютна беспадстаўна. І абсалютна не важна, хто пераможа, Зяленскі ці Парашэнка. Не трэба глядзець на ўкраінскія падзеі праз беларускую прызму.

1. Украіна — не суперпрэзідэнцкая Беларусь, дзе прэзідэнт цар і бог у кожным кароўніку з аба****ай каровай з закарэлай шэрсцю. Гэта нават не прэзідэнцкая Францыя, дзе прэзідэнт прызначае прэм'ера і з'яўляецца старшынёй Рады міністраў. Гэта парламенцка-прэзідэнцкая дзяржава.

Паўнамоцтвы прэзідэнта там, у параўнанні з Беларуссю, вельмі абмежаваныя, асабліва ў сферы ўнутранай палітыкі. Каб гэтую ўладу мець, прэзідэнт павінен мець моцную парламенцкую фракцыю. Выбары ў Раду будуць толькі восенню. Ні Парашэнка, ні Зяленскі, хутчэй за ўсё, не будуць мець большасць — будуць нейкія канфігурацыі кааліцыі.

2. Як бы гэта дзіўна ні гучала, але перад Украінай на сёння няма экзістэнцыяльных пагроз. Так, ёсць вайна на Усходзе, ёсць пытанне Крыма, але самому існаванню ўкраінскай дзяржаўнасці, як у 2014 годзе, на сёння нічога не пагражае.

Крыкі аматараў Парашэнкі, што пры прэзідэнце Зяленскім Украіна разваліцца, як і крыкі аматараў Зяленскага, што другога тэрміну Парашэнкі Украіна не перажыве — звычайная перадвыбарчая маніпуляцыя. Гэта нам з Беларусі ўкраінская сістэма здаецца хаатычнай і анархічнай. Але, як гэта ні парадаксальна, яна больш устойлівая, чым наша аўтарытарная беларуская. Беларуская сістэма — гэта табурэтка з трыма ножкамі, дзве з якіх паламаныя, яна трымаецца на адной назе. Украінская ж «табурэтка» хоць і мае пачварны выгляд, але мае шмат «ножак» у выглядзе свабодных і дэмакратычных выбараў, хай алігархічных, але моцных нацыянальных медыя, хай грантаедскіх, але ўплывовых грамадскіх арганізацый, моцных студэнцкіх рухаў, мясцовых дэцэнтралізаваных грамад, што ўзніклі падчас паспяховай рэформы мясцовага самакіравання і г.д.

Украінская сістэма стрымлівання і проціваг па еўрапейскіх мерках неэфектыўная, пачварная, злепленая спехам з гліны, г***а і палак, але яна існуе. Так, украінская дзяржава неэфектыўная, там няма нармальных судоў і прафесійнай бюракратыі, але сама логіка прыняцця рашэнняў — дэмакратычная, там вялікая колькасць зацікаўленых асоб і стэйкхолдараў, яно выглядае вельмі грувастка, таму нам у Беларусі і здаецца, што гэта нейкі «бардак». Але гэта дэмакратыя. Убогая, алігархічная, ва ўкраінскім выкананні, але дэмакратыя.

У Беларусі, дзе ўсё круціцца вакол аднаго чалавека, і такога няма. Таму ніякіх асаблівых зменаў ва ўкраінскай палітыцы, асабліва знешняй, з новым прэзідэнтам, чакаць не варта.

3. Тое, што цяпер ва Украіне няважна, якая персаналія будзе прэзідэнтам, я лічу сапраўдным поспехам украінскай палітычнай сістэмы. Як і тое, што за ўвесь час перадвыбарчай кампаніі яўрэйскае паходжанне Зяленскага не толькі не выкарыстоўвалася ў контрагітацыі — пытанне нацыянальнасці ўвогуле не ўздымалася падчас гэтай кампаніі. Гэта таксама важна.

4. Адзінае, чаго варта ўсур'ёз пабойвацца ад Зяленскага, што ён прыпыніць дзяржаўную палітыку падтрымкі ўкраінскай мовы. Вялікая частка яго выбарцаў з Поўдня і Усходу ўспрымаюць сучасную ўкраінізацыю са скепсісам ці нават негатывам. Хаця паглядзім. Кучма і Януковіч таксама не ўмелі размаўляць па-ўкраінску. Навучыліся. І нават не зрабілі расейскую мову дзяржаўнай, як абяцалі. А Зяленскі і гэтага не абяцае.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць