Грамадства

Гандлёвая галерэя «Vitebsk Plaza» можа адкрыцца на месцы завода «Камінтэрн»

У Віцебску на месцы былога завода «Камінтэрн» пабудуюць гандлёвую галерэю сусветнага класа «Vitebsk Plaza». Дэвелаперы праекта абяцаюць, што яна будзе істотна адрознівацца ад іншых гандлёвых цэнтраў, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

«Vitebsk Plaza» павінна з'явіцца ўжо праз два гады, плошча аб'екта дасягне 22 тысяч квадратных метраў, а 120-метровая алея з магчымасцю агляду двух паверхаў злучыць гіпермаркет, паркоўку, гастранамічную плошчу і 80 крам.

Падбор арандатараў і асартыменту тавару, іх занаванне будзе будавацца на аснове мадэляў паводзін пакупнікоў. Месцазнаходжанне кожнага асартыменту ў гандлёвым цэнтры будзе выбірацца з улікам імпульсіўных, параўнальных і мэтанакіраваных пакупніцкіх паводзінаў.

Уладальнікі галерэі спадзяюцца, што блізкасць гандлёвага аб'екта да чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў павялічыць тэрыторыю прыцягнення і пашырыць яе нават за межы Віцебскай вобласці — да гарадоў заходняй часткі Расіі.

Гастранамічная плошча ў новай установе павінна аб'яднаць мноства рэстаранаў, натхнёных рознымі кухнямі з усяго свету. Зона «Фуд-корт» — гэта кухні з усяго свету з зручным і хуткім абслугоўваннем, а ў зоне «Фуд-хол» наведвальнік знойдзе прадуктовы рынак «купляй-і-еш» з нішавымі буцікамі.

Паколькі апошнія некалькі гадоў міжнародныя гандлёвыя сеткі актыўна асвойваюць рынак Беларусі і ідуць у рэгіёны для далейшага пашырэння, «Vitebsk Plaza» запрашае іх у Віцебск.

— Для нас гандлёвы цэнтр — гэта больш, чым будынак і архітэктура. Гэта камунікацыйны бізнес, сцэна для сацыялізацыі, творчасці і забаў, — кажа Лаўрынас Мітузас, партнёр кампаніі «SAPUS», якая стварае канцэпцыю і набор арандатараў новай гандлёвай галерэі плошчай 22 000 квадратных метраў. Дэвелоперам праекта з'яўляецца кампанія «Euro Estates» са Швейцарыі, якая актыўна інвесціруе ў нерухомасць у рэгіёнах Еўропы з высокім патэнцыялам.

Новы гандлёвы цэнтр павінен адкрыцца ў 2021 годзе. Зараз актыўна вядуцца работы па праектаванню, а таксама падрыхтоўка да зносу калон былога завода, якую павінны правесці ў траўні (нагадаем, што асноўная частка завода «Камінтэрн» знесена ў мае 2017 года). Да канца 2019 года плануецца пачаць будаўнічыя працы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць