Справу галоўнага рэдактара будзе разглядаць суд Заводскага раёна Мінска, працэс будзе весці суддзя Аляксандр Петраш.

Працэс над галоўным рэдактарам Tut.by Марынай Золатавай пачнецца 12 лютага. Справу будзе разглядаць суд Заводскага раёна Мінска. Аднак, хутчэй за ўсё, працэс пройдзе ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска, дзе ёсць прасторнейшыя памяшканні. Упершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі будуць судзіць галоўнага рэдактара СМІ па абвінавачванні ў злачынстве, звязаным з прафесійнай дзейнасцю.
Нагадаем, Марына Золатава засталася адзінай абвінавачванай па «справе БелТА», астатнія фігуранты — 14 супрацоўнікаў розных СМІ — былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністрацыйнай. Акрамя штрафаў журналісты былі абавязаны кампенсаваць прад'яўленую шкоду. Сумы розныя — ад 3 да 17 тысяч рублёў.
Галоўнага рэдактара Tut.by абвінавачваюць па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (Бяздзейнасць службовай асобы), санкцыя артыкула — ад штрафу і да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Каментары