Грамадства33

Адказ незалежнага прафcаюза «Нафтана» на абвінавачванні ідэолага: Проста мы хочам вырашаць пытанні законнна, а не шантажом і ціскам

«Наша Ніва» пісала пра здарэнне, адным з удзельнікаў якога стаў ідэолаг наваполацкага «Нафтана». З'явілася інфармацыя, што чыноўнік у нецвярозым стане наскочыў на бардзюр на сваім аўто. Сам чыноўнік чуткі абвер, заявіўшы, што ачарненне яго асобы можа быць выгадна незалежнаму прафсаюзу, які працуе на прадпрыемстве. У рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуўся Максім Пазнякоў, намеснік старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Нафтан», бо яго зачапілі словы начальніка. Прыводзім яго адказ. 

Тэма: Наваполацкі ідэолаг нецвярозым наехаў на бардзюр?

Добры дзень, паважаная рэдакцыя, хочам падзякаваць вам за ваш артыкул пра ідэолага завода «Палімір» Сяргея Брыкуна.

У сувязі з тым, што ў яго выказваннях была закранутая наша арганізацыя — Беларускі Незалежны прафсаюз работнікаў ААТ «Нафтан», — мы б хацелі ў працяг гісторыі выказаць сваё меркаванне пра гэта.

Перш за ўсё, нам хацелася б падзякаваць Сяргею Канстанцінавічу Брыкуну за рэкламу. Мабыць, у яго сапраўды нешта здарылася, калі мы ўдастоіліся гонару быць прапіаранымі на ўсю краіну.

Даваць ацэнку здарэнню з яго удзелам мы не будзем. Хай гэта робяць праваахоўныя органы, дырэкцыя завода і ўлады горада. Ды і СМІ ужо ўсё напісалі.

Што тычыцца законных метадаў працы з незалежным прафсаюзам, пра якія казаў Сяргей Канстанцінавіч, то яны добра вядомыя на нашым прадпрыемстве. Сотні членаў нашага прафсаюза выпрабавалі іх на сабе. Шантаж, ціск і запалохванне.

Таму мы сапраўды хочам вырашаць пытанні «інакш», з выкананнем заканадаўства Беларусі аб працы, прафсаюза і канвенцый Міжнароднай арганізацыі працы.

Будзем вельмі ўдзячныя за публікацыю.

З павагай, Максім Пазнякоў, намеснік старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Нафтан»

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма26

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе8

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»65

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма26

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць