Улада2121

Статкевіча вылучаць кандыдатам у прэзідэнты?

Беларускі нацыянальны кангрэс (БНК) прыняў рашэнне вылучыць свайго кандыдата ў прэзідэнты. Вылучэнне адбудзецца 17 студзеня 2019 года.

Вылучаць свае кандыдатуры маюць права ўсе суб’екты БНК, сябры рады, а таксама рэгіянальныя кааліцыі. «Кожны з кандыдатаў павінен прадставіць сваю стратэгію перамогі, адбудзецца галасаванне, і будзе кандыдат», — кажа Мікалай Статкевіч. Палітык кажа, што ягоную кандыдатуру пакуль ніхто не вылучаў.

У Статкевіча на гэты момант не знятая судзімасць за Плошчу-2010.

«Ад 2015 года маю судзімасць на восем гадоў. Але паводле Канстытуцыі судзімасць не з’яўляецца перашкодай для ўдзелу ў выбарах, толькі ў Выбарчым кодэксе ёсць такія абмежаванні», — дае сваю трактоўку заканадаўства палітык.

Статкевіч кажа, што не называе працэс «выбарамі», а толькі «выбарчай кампаніяй». На ягоную думку, у 2015 не было альтэрнатыўных кандыдатаў, была толькі «фэйкавая альтэрнатыва».

«На гэты момант існуе патэнцыял палітычнага пратэсту (да 5%), сацыяльнага (да 10%) і патрыятычнага супраціву (да 15%). Усё гэта блізка да нуля, але патэнцыял ёсць. І наша мэта — аб’яднаць гэтыя патэнцыялы», — расказвае Мікалай Статкевіч.

Па ягоных словах, на выбары трэба ісці з лозунгам «уладу — народу».

«Мы хочам мірных пераменаў, каб вярнуць выбарнасць, каб вярнуць людзям магчымасць на нешта ўплываць. Мы хочам данесці на Усход, што мы не збіраемся адразу ўступаць у НАТО ці рабіць нешта падобнае. Дэмакратычная Беларусь будзе надзейным партнёрам для ўсіх суседзяў. Галоўнае — вярнуць свабоду», — падсумоўвае палітык.

Каментары21

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць