Улада77

Лукашэнка пракаментаваў расійскі падатковы манеўр: Нават пры найгоршым варыянце катастрофы не будзе

БелТА

Нават пры найгоршым варыянце для Беларусі, звязаным з рэалізацыяй у нафтавай сферы ў Расіі падатковага манеўру, у эканоміцы краіны нічога не абрынецца. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад аб канчатковых варыянтах праектаў Падатковага кодэкса і закона аб бюджэце, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прысутнічае мноства розных пунктаў гледжання і меркаванняў пасля таго, як на ўрадавым узроўні не ўдалося дамовіцца па пытанні падатковага манеўру Расіі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў выніку гэтых змяненняў, якія могуць адбыцца, для Беларусі ў чарговы раз у ЕАЭС і Саюзнай дзяржаве пагаршаюцца ўмовы функцыянавання эканомікі.

«Мяне насцярожвае, што беларусы захваляваліся. Я хачу проста сказаць: хвалявацца абсалютна няма прычын. Гэта наша праблема — кіраўніцтва краіны, — якую мы павінны вырашыць.

Нават пры горшым варыянце нічога не абрынецца. А што тычыцца 2019 года, то ўвогуле размоў няма. Таму трэба спакойна жыць і працаваць, — заявіў беларускі кіраўнік. — Калі мы не дамовімся, то гэты падатковы манеўр на нас навалам будзе ісці паступова з 2019 па 2024 год. У 2019 годзе, калі што, то мы можам страціць каля $ 400-500 млн. Так, гэта прыстойныя грошы, але не катастрофа для краіны».

«І наогул ніякай катастрофы не будзе. Проста мы будзем вымушаныя перафарматаваць у нейкай ступені нашу ўнутраную, знешнюю палітыку. І асабліва ўсе, што звязана з фінансамі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз адзначыў, што ніякай насцярожанасці ў людзей быць не можа. «Мы будзем развівацца ў што б там ні стала ў тым напрамку, у якім мы вызначым тут — у суверэннай незалежнай Беларусі. Таму і бюджэт, а гэта вялікія грошы — мільярды даляраў і рублёў — мы павінны вельмі дакладна размеркаваць, каб гэтыя сродкі патрапілі туды, куды трэба. Таму, хто ў гэтым мае патрэбу», - сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў жыхароў Беларусі спакойна працаваць, перажываць за сваю сям'ю, дзяцей, асабліва напярэдадні навагодніх святаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду11

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць