Грамадства2222

Расстраляны яшчэ адзін «чорны рыэлтар» — той, які абвяшчаў галадоўку

Сёння стала вядома, што расстраляны яшчэ адзін з «чорных рыэлтараў» Ігар Гершанкоў. У Магілёўскім абласным судзе яго маці пацвердзілі, што прысуд прыведзены ў выкананне, паведамляе spring96.org

Учора стала вядома, што выкананы смяротны прысуд у дачыненні да Сямёна Беражнога. І Гершанкоў, і Беражны былі асуджаныя да смяротнага пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 года. 

Тады ж Таццяна Гершанкова была асуджана на 24 гады калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, а Барыс Калеснікаў — 22 гады і 1 месяц калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Улетку Ігар Гершанкоў абвяшчаў галадоўку, дамагаючыся права на перапіску. 

Зламыснікі дзейнічалі ў 2009—2015 гадах, нагадвае TUT.BY. Яны пераконвалі ўласнікаў кватэр прадаць маёмасць, а пасля гэтага забівалі іх. На могілках у Магілёўскай вобласці было знойдзена шэсць пахаванняў і яшчэ тры ямы, прыгатаваныя для будучых ахвяр. Некаторых, як прагучала падчас судовага пасяджэння, закопвалі жыўцом: чалавек у гэты час спаў пад уздзеяннем гарэлкі і клафеліну.

Каментары22

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў73

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя25

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро32

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў73

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць