Бразільскі форвард кітайскага клуба «Шаньдун Лунэн» Дыега Тардэлі атрымаў дыскваліфікацыю за тое, што пачухаўся падчас выканання гімна КНР перад матчам супраць «Шанхай СІПГ». Пра гэта паведамляе Worldsoccertalk.
33-гадовы форвард стаяў, апусціўшы галаву, і пачухаў твар правай рукой. У Кітайскай федэрацыі футбола асудзілі паводзіны бразільца, а манеры Тардэлі палічылі недарэчнымі. Гулец прапусціць наступны матч сваёй каманды з прычыны дыскваліфікацыі.
Каманда Тардэлі прайграла матч з лікам 2:4. Пасля 27 тураў «Шаньдун Лунэн» займае трэці радок у табліцы Кітайскай Суперлігі. «Шанхай СІПГ» з'яўляецца лідарам турніру.
Тардэлі вядомы па сваіх выступах за бразільскія «Сан Паўлу» і «Фламенга». Ён таксама абараняў колеры махачкалінскага «Анжы» ў 2011 годзе. Футбаліст перабраўся ў Кітай у 2015-м. За «Шаньдун Лунэн» ён правёў 56 матчаў і забіў 32 мячы.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары