Здарэнні3232

Доктара, які няўдала пракалоў вену пацыенту, апраўдалі

Суд Гарадоцкага раёна апраўдаў 36-гадовага анестэзіёлага-рэаніматолага, якога абвінавачвалі ў неналежным выкананні прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента, паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога суда Наталля Платоненка.

— Абвінавачаны прызнаны невінаватым і апраўданы за недаказанасцю яго удзелу ў здзяйсненні злачынства, — дадала Наталля Платоненка.

Паводле матэрыялаў следства, доктар, робячы пацыенту пункцыю і катэтэрызацыю правай падключычнай вены, пракалоў вастрыём іголкі другую — процілеглую, сценку гэтай вены, а таксама прысценачную плеўру. Вялікая страта крыві прывяла да спынення сэрца і смерці пацыента.

— Я добра ведаю падрабязнасці гэтай справы, — распавёў tut.by калега абвінавачанага, доктар Гарадоцкай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе і адбыўся лятальны выпадак. — Той пацыент меў смяротнае атручэнне лекавым прэпаратам фенабарбітал, бо прымаў карвалол з мэтай узмацнення эфекту алкаголю. Ён меў хранічную алкагольную залежнасць і паступіў у бальніцу ўжо ў коме і з цяжкімі ўскладненнямі атручвання.

Паводле яго слоў, доктар, якога абвінавачвалі ў смерці мужчыны, распачаў усе меры па выратаванні жыцця пацыента, у прыватнасці, выканаў катэтэрызацыю падключычнай вены. Але, нягледзячы на ўсе намаганні, чалавек памёр ад смяротнага атручвання фенабарбіталам.

— Катэтэрызацыя падключычнай вены — вельмі складаная маніпуляцыя, якая выконваецца ўсляпую, і таму пры ёй таксама могуць узнікаць ўскладненні, асабліва ў такіх пацыентаў, - адзначыла крыніца. - Следчы камітэт, не разбіраючыся дасканала ў тонкасцях, адразу пасля смерці пачаў крымінальную справу. На самай жа справе лекар выканаў усе магчымыя дзеянні па выратаванні пацыента, выяўленню ўскладненняў, іх дыягностыцы і па лячэнні. Гэта, на шчасце, і было даказана ў судовым разглядзе.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус3

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай9

Нацбанк патлумачыў, навошта ўвялі патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг4

У «Дукорскім маёнтку» патлумачылі, чаму ў іхнім заасадзе не ўсе жывёлы выглядаюць прывабна

Сілавікі запусцілі чат-бот для даносаў. Цяпер бондаравец Юспа стаў частым госцем на міліцэйскіх гутарках3

На Мінскім моры адкрыюць «Порт» — новую зону адпачынку1

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць