«Чыноўнікі разгубленыя»: Севярынец распавёў, як схадзіў у Мінкульт наконт Курапатаў
Абаронцаў Курапатаў запрасілі ў Міністэрства культуры зранку 20 чэрвеня, каб абмеркаваць сітуацыю з адкрыццём рэстарана «Паедзем паядзім» за 50 метраў ад месца пахаваньня дзясяткаў тысячаў забітых у час сталінскіх рэпрэсіяў. Але ў Мінкульце абаронцы «адчулі бюракратычны лёд», сказаў Радыё Свабода Севярынец.
«Чыноўнікі разгубленыя, яны не ведаюць, што рабіць, — заявіў адзін зь лідэраў пратэстаў Павел Севярынец журналістам па выніках сустрэчы. — Аляксандр Яцко, намеснік міністра, нічога па факце не сказаў, ці будзе рабіць Міністэрства культуры штосьці ў сітуацыі з Курапатамі».
Астатнія прысутныя на сустрэчы — у тым ліку Ганна Шапуцька і Уладзімір Раманоўскі — пагаджаліся з пазіцыяй сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
На думку Севярынца, абаронцаў выклікалі ў міністэрства проста каб «паказаць, што яны нейкім чынам удзельнічаюць», але на самой справе толькі спасылаліся на бюракратычныя працэдуры і юрыдычныя дэталі. На ягоную думку, чыноўнікі «адчуваюць адказнасць за карупцыйную схему, праведзеную праз Міністэрства культуры, і баяцца, што гэта ўсё выплыве».
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары